Міністэрства фінансаў ЗША 10 сьнежня аб'явіла аб выдзяленьні Ўкраіне крэдыту ў памеры 20 млрд даляраў. Крэдыт будзе пагашаны за кошт даходаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў, паведамляецца на сайце ведамства.
Пра пасьпяховае выпрабаваньне «першай айчыннай кіраванай ракеты» 9М318, распрацаванай для зэнітна-ракетнага комплексу Бук-МБ2, заявіў 10 сьнежня Дзяржаўны ваенна-прамысловы камітэт Беларусі.
Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Надзея» ў Вілейскім раёне цалкам перайшоў пад кантроль дзяржавы. Долі ў статутным фондзе, што належалі нямецкаму і беларускаму ўладальнікам, перадаюць ва ўласнасьць Беларусі.
10 сьнежня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы. У выніку нападу пашкоджана прыватная клініка, дзе знаходзіліся лекары і пацыенты, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
10 сьнежня Аляксандар Лукашэнка падпісаў новы закон, які ўносіць комплексныя зьмены ў Кодэкс аб адукацыі, паведамляе ягоная прэс-служба.
У Беларусі забаранілі пастаўкі і продаж грэчкі вытворцы з Алтайскага краю, бо яна занадта доўга варыцца, вынікае са зьвестак у рэестры небясьпечнай прадукцыі Дзяржстандарту рэспублікі.
Часовым прэм’ер-міністрам пераходнага ўраду Сырыі пасьля зьвяржэньня рэжыму Башара Асада прызначаны Мухамад аль-Башыр.
Рэжым Лукашэнкі працягвае помсьціць людзям за любыя праявы нязгоды з «афіцыйнай думкай».
Аматары кавы могуць хутка заўважыць павышэньне цэнаў на іх улюбёны ранішні напой, бо цана кавы на сусьветных рынках дасягнула рэкорднага ўзроўню, паведамляе BBC.
У Міжнародны дзень правоў чалавека, 10 сьнежня, у Вільні назвалі пераможцаў Прэміі беларускай праваабарончай супольнасьці за 2024 год. Прэміяй адзначаныя людзі, якія зрабілі найбольшы ўнёсак у абарону правоў беларусаў летась.
10 сьнежня МУС Беларусі заявіла пра завядзеньне «шэрагу крымінальных спраў» супраць удзельнікаў палка Каліноўскага, якія знаходзяцца ва Ўкраіне.
10 сьнежня ЦВК Беларусі прыняў дакумэнты для рэгістрацыі Сяргея Сыранкова кандыдатам у прэзыдэнты Беларусі.
Акрэдытаваныя ў Беларусі дыпляматычных місій заходніх краін выступілі з заявай.
Праваабаронца і абаронца правоў жанчын Ірына Альхоўка, фэміністка-блогерка Дар’я Афанасьева і фэм-актывістка і палітык Юлія Міцкевіч зазналі на радзіме перасьлед і вымушаныя працягваць дзейнасьць на карысьць гендэрнай роўнасьці і дэмакратыі на выгнаньні ў Эўропе.
Заява прагучала падчас паездкі Лукашэнкі ў Барысаў.
Ізраіль атакаваў больш за 250 вайсковых аб’ектаў у Сырыі. Пра гэта паведаміла вайсковае радыё Галей ЦАХАЛ.
Раніцай 10 сьнежня судзьдзя Менскага гарадзкога суду Вера Галаўкова вынесла вырак журналістцы Вользе Радзівонавай — 4 гады пазбаўленьня волі з адбыцьцём пакараньня ў папраўчай калёніі агульнага рэжыму.
Заява прагучала падчас паездкі Аляксандра Лукашэнкі ў Барысаў.
На 10 сьнежня 2024 году ў Беларусі налічвалася 1283 палітвязьнія, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большай.
Выглядае, што пасаду ў дзяржаўным банку стварылі знарок пад яго.
Сырыйскія паўстанцы, якія ўзялі пад кантроль Дамаск і іншыя буйныя гарады Сырыі, працягваюць вызваляць зьняволеных з турмаў, у тым ліку з найбуйнейшай дамаскай турмы Сэдная, дзе ўтрымліваліся супернікі рэжыму Башара Асада.
Тэнісістка зь Беларусі завяршыла 2024 год на першым месцы ўсясьветнага рэйтынгу і атрымала ўзнагароду найлепшага гульца году.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) завочна паведаміла аб падазрэньні расейскім сьвятарам, якія «садзейнічалі захопу храмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны», паведамляе прэс-служба ведамства.
Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт паведаміў аб прызначэньні новага рэктара.
Падзеі 10 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
На памежных пунктах Сырыі 9 сьнежня адзначаныя чэргі з сотняў сырыйскіх уцекачоў, якія вырашылі вярнуцца ў краіну пасьля падзеньня рэжыму Башара Асада.
Праваабаронцы «Вясны» і дасьледчыкі зь Міжнароднага камітэту па расьсьледаваньні катаваньняў у Беларусі прааналізавалі, як успрымаюць справядлівасьць людзі, што перажылі катаваньні ці жорсткае абыходжаньне з боку сілавікоў у Беларусі пасьля 2020 году.
З 1 лістапада ў Беларусі канфіскавалі дзясяткі аўтамабіляў, якія парушылі заканадаўства, што рэгулюе сфэру таксі.
Візавыя цэнтры Польшчы абтэлефаноўваюць беларусаў, якія запісаліся на падачу дакумэнтаў на візу і ўдакладняюць, як ім удалося запісацца.
У Сырыі паўстанцы спрабуюць вызваліць тысячы зьняволеных з сакрэтнай часткі турмы Сэйдная, разьмешчанай на некалькіх паверхах пад асноўным будынкам.
У лістападзе служба эвакуацыі фонду салідарнасьці BySol вывезла зь Беларусі ў 2,6 раза больш людзей у параўнаньні зь верасьнем, паведаміў «Позірку» кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
Улады Польшчы яшчэ на 90 дзён працягнулі дзеяньне ўведзенай у сярэдзіне чэрвеня буфэрнай зоны на мяжы зь Беларусьсю, паведамляецца на афіцыйным сайце МУС Польшчы.
КДБ Беларусі прызнаў «экстрэмісцкімі фармаваньнямі» мабільную праграму для галасаваньня «Беларусь ID», а таксама сэрвіс для напісаньня лістоў вязьням «Письмо.бел» і горадзенскі навінавы сайт s13.ru.
Кандыдат на пасаду канцлера Нямеччыны ад апазыцыйнага блёку Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу (ХДС) і Хрысьціянска-сацыяльнага саюзу (ХСС) Фрыдрых Мэрц 9 сьнежня наведаў Украіну.
9 сьнежня адбылася прэзэнтацыя справаздачы «Сэксуалізаваны харасмэнт у беларускай грамадзянскай супольнасьці за мяжой: вынікі апытаньня і рэкамэндацыі», якое падрыхтавала арганізацыя «Прававая ініцыятыва» сумесна зь беларускай праваабаронцай Настай Базар.
Аляксандар Лукашэнка 9 сьнежня падпісаў указ № 459 «Аб прадстаўленьні Рэспублікі Беларусь на міжнародных мерапрыемствах», згодна зь якім цяпер прадстаўляць Беларусь як дзяржаву на міжнародных мерапрыемствах будзе магчыма толькі пасьля адбору ўладамі.
Дзяржаўны сьцяг Сырыі зьнялі з флагштока на будынку амбасады ў Менску, паведаміла агенцтва ТАСС.
7 сьнежня на волю выйшла былая дырэктарка і галоўная рэдактарка інфармацыйнага агенцтва БелаПАН палітзьняволеная Ірына Леўшына.
У Беларусі перастаў працаваць сэрвіс па дасыланьні лістоў у месцы зьняволеньня «Письмо.бел», паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
6 сьнежня Канстытуцыйны суд Румыніі скасаваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў і пастанавіў правесьці выбары нанава.
Паводле апублікаванай у панядзелак справаздачы Эўрапейскай кліматычнай службы Copernicus, на Зямлі зафіксавалі другі самы цёплы лістапад за ўсю гісторыю назіраньняў. Ён саступае толькі лістападу 2023 году. Такім чынам, імаверна, 2024 год стане самым сьпякотным годам, паводле навукоўцаў.
Такое рашэньне прынялі на пасяджэньні ФІДЭ (міжнароднай шахматнай фэдэрацыі).
Пра гэта заявілі ў ягонай прэс-службе. Таксама там расказалі пра перамовы з Турэччынай наконт вайсковых базаў.
9 сьнежня Аляксандар Лукашэнка памілаваў яшчэ 29 чалавек, асуджаных паводле так званых «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
Летась у жніўні ўрад Літвы ўхваліў рашэньне аб закрыцьці чатырох з шасьці пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю, а таксама забараніў пропуск пешаходаў і раварыстаў празь дзейныя пункты пропуску ў Медніках і Салечніках.
Польскі Сэйм прыняў бюджэт на 2025 год. Журналісты параўналі польскія выдаткі зь бюджэтам рэжыму Лукашэнкі.
Збор подпісаў выбарнікаў у падтрымку вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі на будучых выбарах завяршыўся 6 сьнежня. Праваабаронцы сабралі сьведчаньні, як гэта было.
Многія беларусы, якія займаюцца спортам, вымушаныя шукаць новую аплікацыю.
Карэспандэнт Радыё Свабода Кіян Шарыфі піша пра асобу лідэра сырыйскіх паўстанцаў Абу Мухамада аль-Джуляні.
Загрузіць яшчэ