Берасьцейскі абласны суд асудзіў выкладчыка вайсковага факультэта Берасьцейскага дзяржаўнага ўнівэрсытэта Дзьмітрыя Пазьнякова да 19 гадоў калёніі паводле артыкулу «здрада дзяржаве» (арт. 356 КК).
Аляксандар Лукашэнка 3 сьнежня падпісаў актуалізацыю ўказу «Аб рэагаваньні службовых асобаў на крытычныя выступы ў дзяржаўных сродках масавай інфармацыі», паведамляе яго прэс-служба.
Сталі вядомыя імёны 7 палітзьняволеных жанчын, якія выйшлі на волю на падставе памілаваньня Лукашэнкі 20 лістапада.
У міжнародным аэрапорце Катаніі (Сіцылія) ў канцы лістапада затрымалі беларуса з грузам кантрабандных цыгарэт, паведамілі італьянскія СМІ.
2 сьнежня ў Бэрліне прайшоў 22-ы Менскі форум. На ім абмеркавалі магчымасьці вызваленьня беларускіх палітвязьняў і выбары 2025 году ў Беларусі, паведамляе DW.
Праўладная партыя «Белая Русь» арганізавала прывоз у санаторый «Жамчужына» (Лепельскі раён Віцебскай вобласьці) 38 дзяцей з так званай «ДНР».
Парлямэнт Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча, уведзенага прэзыдэнтам краіны.
У «саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі плянуюць стварыць тры навучальныя цэнтры для сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл абедзьвюх краін.
Па выніках 2023 году беларусы атрымалі ў 3,7 раза больш першасных дазволаў на жыхарства ў краінах Эўразьвязу, чым дзесяць гадоў таму, сьведчыць статыстыка Эўрастату.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль 3 сьнежня аб’явіў у краіне ваеннае становішча. Ён растлумачыў гэта неабходнасьцю барацьбы з унутранымі прыхільнікамі КНДР.
Некалькі беларускіх банкаў павысілі працэнтныя стаўкі па крэдытах на куплю або будаўніцтва жытла. Расказваем, наколькі яны вырасьлі.
Прыкладна 35% беларусаў, якія пасьля падзеяў 2020 году апынуліся за мяжой, заяўляюць, што плянуюць вярнуцца дамоў.
Сёлета Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 грамадзянам Беларусі і 278 грамадзянам Расеі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У часе выбарчай кампаніі лідэр партыі «Нёманская зара» Рэмігіюс Жамайтайціс выказваўся за супрацу зь Беларусьсю і расказваў, як вырваць краіну з уплыву Расеі.
Манахіні зь беларускага манастыра, вядомага сваёй прарасейскай пазыцыяй і падтрымкай расейскай агрэсіі супраць Украіны, цяпер ня змогуць гандляваць у паўночнапольскім горадзе.
Такую статыстыку падалі беларускія праваабаронцы ў Міжнародны дзень людзей з інваліднасьцю.
У францускім Страсбуры 2 сьнежня адбылося чарговае паседжаньне Кантактнай групы Рады Эўропы i беларускiх дэмакратычных сiл.
«Столь» на такія паслугі пачне дзейнічаць з 1 лютага 2025 году.
Большасьць краінаў сьвету прызнаюць Абхазію аўтаномнай рэспублікай у складзе Грузіі, але грузінскія ўлады не кантралююць Абхазіі.
Паміж Швэцыяй і Фінляндыяй адбыліся два новыя разрывы кабэляў, паведамляе Швэдзкае тэлебачаньне (SVT).
Такі «плянава-папераджальны» рамонт ужо трэці ў гісторыі атамнай станцыі.
У Менскім гарадзкім судзе 2 сьнежня вынесьлі прысуд прадстаўнікам менскага стартап-хабу «Імагуру», паведамляе «Вясна». Суд над імі цягнуўся амаль тры месяцы.
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі, што сяброўства ў NATO зьяўляецца для краіны адзінай рэальнай гарантыяй бясьпекі.
УЭФА вырашыў, што выкарыстаньне на стадыёне падобных словаў супярэчыць правілам правядзеньня спаборніцтваў.
Гэта першы пазоў пасьля прызначэньня ў пачатку лістапада новага кіраўніка ААТ «Беларуськалій».
«Усясьветных гульняў дружбы» ня будзе.
У чарзе на выезд зь Беларусі ў суседнія краіны Эўрапейскага зьвязу а 8-й гадзіне раніцы 3 сьнежня знаходзіліся 2570 грузавых аўтамабіляў.
Буфэрную зону на мяжы зь Беларусьсю плянуецца пашырыць, паведаміў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк.
Цяпер патрабуецца ідэнтыфікацыя па фота.
У сталіцы Грузіі завяршылася чарговая акцыя пратэсту апазыцыі.
Падзеі 3 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі
У Польшчы затрымалі злачынную групу, адказную за кантрабанду амаль 19 мільёнаў пачкаў цыгарэт. У апэрацыі ўдзельнічалі каля 260 сілавікоў, арыштавалі 20 палякаў.
Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі, кіраўнік Камітэту ў справах СНД, эўразійскай інтэграцыі і сувязях з суайчыньнікамі Леанід Калашнікаў пракамэнтаваў акцыі пратэсту ў Грузіі.
Канцлер Нямеччыны Оляф Шольц падчас сёньняшняга візыту ў Кіеў ухіліста адказаў на пытаньне аб магчымасьці хуткага прыёму Ўкраіны ў NATO, паведамляе DW.
Суд у Томску асудзіў студэнтку Губэрнатарскага каледжа культуры і мастацтваў да ўмоўнага зьняволеньня за публікацыю малюнкаў у стылі хэнтай — японскай эратычнай анімацыі.
У Вільні прайшла канфэрэнцыя «Беларусь — Літва: у будучыню праз агульныя каштоўнасьці».
У другім туры будуць змагацца крайне правы кандыдат Кэлін Джарджэску і кіраўніца «Зьвязу выратаваньня» Элена Лясконі.
Сёньня адбыўся візыт канцлера Нямеччыны Оляфа Шольца ва Ўкраіну. На прэсавай канфэрэнцыі ў Кіеве Шольц абвясьціў, што Нямеччына перадасць Украіне дадатковую сыстэму супрацьпаветранай абароны Iris-T.
Кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» (НАУ) Павал Латушка выступіў у дыскусіі на палях 23-й сэсіі Асамблеі Міжнароднага крымінальнага суду.
Сярод іншага, іх вінавацілі ў агентурнай дзейнасьці, тэрарызьме і здрадзе дзяржаве.
На гэтым тыдні кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін наведае Менск, каб падвесьці вынікі працы «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» ў 2024 годзе.
На прэсавай канфэрэнцыі ў Тбілісі 2 сьнежня Іраклі Кабахідзэ абвінаваціў апазыцыйныя партыі ў спробах арганізаваць «Нацмайдан» з дапамогай непразрыстага фінансаваньня з-за мяжы. Паводле яго, гэта «напад на канстытуцыйны лад у Грузіі».
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін прыняў прапанову ўраду падпісаць зь Беларусьсю пагадненьне аб узаемным выкананьні судовых пастаноў.
Эстонія, Латвія і Літва дамовіліся ўвесьці нацыянальныя санкцыі супраць асобаў, датычных да разгону апазыцыйных пратэстаў у Грузіі, якія пачаліся пасьля рашэньня ўраду прыпыніць інтэграцыю з Эўразьвязам.
У ноч з 1 на 2 сьнежня зафіксаваны 31 заход расейскіх дронов-камікадзэ тыпу «Шагед» у Беларусь з Украіны і Расеі. Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі гаюн».
Прадстаўнік Генпракуратуры Літвы заклікаў палітыкаў пазьбягаць заяў аб імаверным тэракце.
Палітзьняволеную былую галоўную рэдактарку закрытага ўладамі парталу Tut.by Марыну Золатаву ўганаравалі міжнароднай прэміяй імя Ёгана Філіпа Пальма за свабоду слова і свабоду друку, паведамляе Deutsche Welle.
Загрузіць яшчэ