Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Калёнію і штрафы прысудзілі прадстаўнікам менскага стартап-хабу «Імагуру», дваім зь іх — завочна


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Менскім гарадзкім судзе 2 сьнежня вынесьлі прысуд прадстаўнікам менскага стартап-хабу «Імагуру», паведамляе «Вясна». Суд над імі цягнуўся амаль тры месяцы.

Фігурантаў справы «Імагуру» Тацяну Марыніч і Анастасію Хамянкову судзілі завочна, а Яўген Пугач утрымліваецца пад вартай зь ліпеня 2023 году.

Марыніч завочна асудзілі на 12 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама прысудзілі штраф у памеры 7 тысяч базавых велічынь (280 тысяч рублёў). Анастасію Хамянкову завочна асудзілі на 11 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму і такі ж штраф (280 тысяч рублёў).

Абедзьвюх асуджаных таксама пазбавілі права 5 гадоў займаць пасады, зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых работ.

Яўгену Пугачу прысудзілі 4,5 года пазбаўленьня волі ў калёніі ва ўмовах агульнага рэжыму, а таксама штраф ў памеры 500 базавых велічынь (20 тысяч рублёў). Яго таксама пазбавілі права 5 гадоў займаць пасады, якія зьвязаныя з выкананьнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых работ. Яго прызналі вінаватым паводле арт. 361 («Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бястпецы Рэспублікі Беларусь») і арт. 243 («Ухіленне ад выплаты падаткаў, збораў») Крымінальнага кодэксу.

За што судзілі «Імагуру»?

Паводле сьледзтва, акрамя іншага, Марыніч і Хамянкова маюць дачыненьне да «ўчыненьня шэрагу злачынстваў так званай экстрэмісцкай накіраванасьці». Яны нібыта «стварылі і кіравалі экстрэмісцкім фармаваньнем, на інтэрнэт-рэсурсах якога разьмяшчалі экстрэмісцкія матэрыялы, накіраваныя на падтрымку масавых беспарадкаў, якія праходзілі ў 2020 годзе».

Паводле якіх артыкулаў разглядалі справу?

Крымінальную справу супраць Тацяны Марыніч, Анастасіі Хамянковай, а таксама Яўгена Пугача разглядалі паводле дзесяці артыкулаў Крымінальнага кодэксу. У тым ліку паводле ч. 1 арт. 357 («Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады») Крымінальнага кодэксу. Справу разглядала судзьдзя Любоў Сімахіна.

Марыніч і Хамянковай ставілася ў віну 10 артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

  • «Змова ці іншыя дзеяньні, учыненыя з мэтай захопу дзяржаўнай улады» (ч. 1 арт. 357 КК);
  • «Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый) , іншых дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь» (ч. 3 арт. 361 КК);
  • «Ухіленьне ад выплаты падаткаў, збораў» (ч. 2 арт. 243 КК);
  • «Злоўжываньне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» (ч. 2 арт. 424 КК);
  • «дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь» (арт. 369-1 КК)
  • «Садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-4 КК);
  • «Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай ці іншай сацыяльнай варожасьці або звады» (ч. 3 арт. 130 КК);
  • «Удзел на тэрыторыі замежнай дзяржавы ва ўзброеным фармаваньні або ўзброеным канфлікце, ваенных дзеяньнях, вэрбаваньне або падрыхтоўка асоб да такога ўдзелу» (ч. 2 арт. 361-3 КК);
  • «Фінансаваньне экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 2 арт. 361-2 КК);
  • «Стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім» (ч. 2 і 3 арт. 361-1 КК).

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG