Суд прыгаварыў дальнабойніка з Воршы Аляксандра Камлёнка да 3 гадоў калёніі, паведамляе Orsha.eu.
Яго абвінавацілі ў абразе Аляксандра Лукашэнкі (артыкул 368 КК) і ў фінансаваньні «экстрэмісцкай» дзейнасьці (артыкул 361-2 КК).
Па інфармацыі праваабаронцаў, Камлёнка затрымалі ў лютым пасьля вяртаньня ў Беларусь. Вядома, што мужчына працаваў дальнабойнікам у Эўропе. Старонка беларуса ў «Аднаклясьніках» прызнана «экстрэмісцкімі» матэрыяламі.
У Менску за «абразу Лукашэнкі» судзяць брата палітвязня. Яго затрымалі па вяртаньні ў Беларусь
У судзе Мінскага раёна 18 сьнежня пачаўся суд над Віктарам Тарасевічам — братам палітвязьня Міхаіла Тарасевіча, якога асудзілі да 6 гадоў калёніі. Віктара абвінавачваюць паводле арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі). Справу разглядае судзьдзя Кацярына Новікава.
Па інфармацыі «Нашай Нівы», Віктару 49 гадоў. Род яго заняткаў невядомы. Вядома толькі, што некаторы час працаваў кіроўцам. Апошняя публікацыя ў сацсетках Віктара — кранальны ліст ад брата, у якім той гаруе па нядаўна памерлай маці. Да гэтага мужчына публікаваў гісторыі са сваёй вандроўкі ў Польшчу, гэта было каля месяца таму.
Форум