Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін зноў едзе ў Менск


Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, Менск, 24 траўня 2024
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка, Менск, 24 траўня 2024

На гэтым тыдні кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін наведае Менск, каб падвесьці вынікі працы «саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі» ў 2024 годзе.

Пра гэта паведаміў журналіст тэлеканалу «Россия-1» Павал Зарубін.

Апошні раз Пуцін наведваў Беларусь з афіцыйным візытам у траўні сёлета, неўзабаве пасьля афіцыйнага пераабраньня прэзыдэнтам Расеі.

Перад гэтым ён быў у Менску ў лістападзе 2023 году на саміце АДКБ.

Паводле ТАСС, у 2000–2024 гадах Пуцін наведваў Беларусь 27 разоў. Зь іх большасьць паездак — 14 — кіраўнік РФ зрабіў для ўдзелу ў самітах (афіцыйных і нефармальных) СНД, АДКБ, ЭАЭС і пасяджэньнях Вышэйшага дзяржаўнага савету саюзнай дзяржавы Беларусі і Расеі.

У 2014 годзе прэзыдэнт Расеі наведаў Беларусь 5 разоў, у 2016-м і 2018-м — па два разы.

Аляксандар Лукашэнка сёлета сустракаўся з Пуціным 10 разоў, апошні раз — на саміце АДКБ у Астане 28 лістапада.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG