Тэма Беларусі будзе адным з прыярытэтаў падчас старшынства Польшчы ў Эўразьвязе, паабяцала намесьніца міністра замежных спраў краіны Хэнрыка Масьціцка-Дэндзіс на сустрэчы 17 сьнежня з намесьнікам кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) Паўлам Латушкам.
«Беларусьфільм» папрасіў прафінансаваць «сумесныя міжнародныя праекты, значныя для падтрыманьня і разьвіцьця адносінаў у межах саюзнай дзяржавы».
Ваенная контрвыведка Службы бясьпекі Ўкраіны раскрыла маштабную сетку агентаў, якія зьбіралі для ГРУ Расеі зьвесткі аб зьнішчальнікі F-16.
Сёлета ў сьвеце адбыліся некаторыя істотныя прарывы ў галіне клімату, якія маглі застацца незаўважанымі. Пра некаторыя зь іх расказвае ВВС.
Больш за 70% атракцыёнаў у Беларусі, якія працягваюць выкарыстоўвацца, ужо адпрацавалі свой тэрмін эксплюатацыі, які ў сярэднім складае 7–10 гадоў, паведамляе Міністэрства па надзвычайных сытуацыях Беларусі.
Міжнародная бізнэс-асацыяцыя TRACE склала рэйтынг краінаў па ўзроўні хабарніцтва ў камэрцыйнай дзейнасьці. Беларусь у ім апынулася ў канцы рэйтынгу.
У 2024-м беларускаму кіно спаўняецца 100 гадоў — 17 сьнежня 1924 году была створаная кінастудыя «Белдзяржкіно». З гэтай нагоды Беларуская незалежная кінаакадэмія падрыхтавала сьпіс з 50 найлепшых беларускіх фільмаў за ўсю гісторыю.
Літоўскія памежнікі адмовілі ва ўезьдзе 33-гадоваму грамадзяніну Беларусі праз налепку з савецкай сымболікай на аўтамабілі, паведаміла Служба аховы дзяржаўнай мяжы Літвы.
10 чалавек, якія атрымалі траўмы падчас пажару ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь» 13 сьнежня, застаюцца ў бальніцах, адна жанчына — у цяжкім стане, паведаміў 17 сьнежня старшыня віцебскага аблвыканкаму Аляксандар Субоцін.
24 лютага 2024 году BELPOL зладзіла акцыю — запусьціла на рэклямных экранах у Беларусі зварот Сьвятланы Ціханоўскай. Празь дзень сілавікі затрымалі 4 супрацоўнікаў кампаніі Legion 104. Выданьне «Медиазона» даведалася, што адбываецца з фірмай празь 10 месяцаў пасьля здарэньня.
Тэмпэратурны рэкорд дня за ўвесь пэрыяд інструмэнтальных мэтэаназіраньняў зафіксавалі 16 сьнежня ў Беларусі, сьведчыць праведзены «Позіркам» аналіз апэратыўных і архіўных зьвестак Белгідрамэту.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі ў ноч на 17 сьнежня апублікаваў відэазапіс, у камэнтары да якога паведаміў, што расейцы пасьля баёў з украінскімі вайскоўцамі «спрабуюць... літаральна спаліць твар забітых паўночнакарэйскіх вайскоўцаў».
У Варшаве адбылося другое паседжаньне ў справе аб згвалтаваньні і забойстве беларускі Лізаветы. Прычына такіх паводзінаў бацькі абвінавачанага невядомая.
Па словах прэм’ера, «набор на тэхнічныя спэцыяльнасьці ніжэйшы, чым замова арганізацый на падрыхтоўку такіх кадраў».
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Жыхары ўжо знаходзяць пацярпелых птушак. Эколягі мяркуюць, што гэтая аварыя паўплывае на экалёгію ў рэгіёне на доўгія гады.
Пра колькасьць сабраных подпісаў у падтрымку Лукашэнкі ягоныя паплечнікі не гавораць.
Беларусь дала экс-банкіру статус уцекача, матывуючы гэта тым, што ва Ўкраіне яго перасьледуюць з палітычных матываў, і адмовіла ў экстрадыцыі. У далейшым з гэтай прычыны Інтэрпол выключыў Віктара Братко і зь міжнароднага вышуку.
Фатаграфіі, зробленыя падчас кіраваньня зрынутага прэзыдэнта Сырыі Башара Асада, паказваюць жыцьцё ўнутры паветраных і вайскова-марскіх аб’ектаў Расеі ў гэтай блізкаўсходняй краіне.
Праз стыхію на Слонімшчыне загінулі жывёлы. Моцны вецер прынёс і іншыя разбурэньні.
Летась у гэты ж пэрыяд бакі падпісалі плян супольных мерапрыемстваў на 2024 год, сёлета — толькі пратакол аб намерах паглыбіць супрацу.
Экс-кіраўніку ўраду непрызнанай Нагорна-Карабаскай рэспублікі (НКР), мільярдэру Рубэну Варданьяну пагражае пажыцьцёвы тэрмін.
Паўночнакарэйскія войскі ўпершыню ўступілі ў бой на баку Расеі ў Курскай вобласьці і панеслі страты забітымі і параненымі.
Афіцыйны прадстаўнік замежнапалітычнага ведамства Ўкраіны нагадаў, што беларускі рэжым у лютым 2022 году стаў саўдзельнікам поўнамаштабнага ўзброенага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну.
Судзьдзя ў Нью-Ёрку адмовіўся адмяніць вэрдыкт суду прысяжных, якія прызналі Дональда Трампа вінаватым у справе аб незаконным расходаваньні сродкаў з выбарчага фонду падчас выбарчай кампаніі 2016 году.
Выбух адбыўся каля жылога дома на Разанскім праспэкце. Разам з генэралам загінуў і ягоны памочнік. Пра датычнасьць да падрыву заявіла Служба бясьпекі Ўкраіны.
Падзеі 17 сьнежня ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Новыя дадзеныя сьведчаць аб тым, што ў будучыні на Сонцы можа адбыцца надзвычай магутны і небясьпечны ўсплёск выпраменьваньня, піша The New York Times.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што будзе размаўляць як з расейскім прэзыдэнтам Уладзімірам Пуціным, гэтак і з прэзыдэнтам Украіны Ўладзімірам Зяленскім у пытаньні магчымага завяршэньня вайны ва Ўкраіне.
У хрысьціянскай школе ў горадзе Мэдысан, штат Вісконсін, ЗША, адбылася страляніна. Паліцыя паведамляе, што сама меней 5 чалавек загінулі; як мяркуецца, сярод іх і нападнік.
Паліцыя Польшчы яшчэ 18 кастрычніка абвясьціла ў вышук 32-гадовага беларуса Юрыя Ворсу паводле артыкула КК аб падрыхтоўцы дывэрсіяў у інтарэсах замежных дзяржаваў.
На калегіі Мінабароны РФ прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін назваў 2024 год «знакавым» для дасягненьня мэтаў ва Ўкраіне і заявіў, што ЗША даводзяць Расею да пункту невяртаньня.
На захадзе Беларусі 16 сьнежня бушуе непагадзь. Пра наступствы моцнага ветру, які дасягаў хуткасьці 26 м/с, паведамляе ўрадавае агенцтва БЕЛТА.
Міністэрства фінансаў ЗША пашырыла свой санкцыйны сьпіс. У яго патрапілі фізычныя і юрыдычныя асобы з Расеі і Паўночнай Карэі. Санкцыі накладзены на іх з прычыны датычнасьці як да вайны ва Ўкраіне, так і да вайсковай і фінансавай падтрымкі КНДР з боку Расеі.
Некаторыя банкі, якія працуюць у Беларусі, зьмянілі асобныя правілы абслугоўваньня і надалі новыя магчымасьці для кліентаў. Агенцтва «Позірк» правяло маніторынг актуальных банкаўскіх прэс-рэлізаў.
Дэпутаты Бундэстагу прагаласавалі за роспуск ураду Нямеччыны — у краіне хутка пройдуць датэрміновыя выбары.
Вугоршчына дамаглася выключэньня з 15-га пакету санкцыяў ЭЗ кіраўніка РПЦ, патрыярха Кірыла (Уладзіміра Гундзяева), сталага прадстаўніка РФ пры ААН Васіля Нябензі і Алімпійскага камітэту Расеі, заявіў кіраўнік вугорскага МЗС Пэтэр Сіярта.
Беларусь мусіць стаць часткай абмеркаваньня на мірных перамовах па Ўкраіне, але незразумела, хто павінен яе прадстаўляць.
Дзейнасьць Міністэрства абароны РФ у найбліжэйшыя гады будзе будавацца з улікам падрыхтоўкі да магчымага ваеннага канфлікту з NATO.
Былы прэзыдэнт Сырыі Башар Асад у адмысловай заяве паведаміў, што не зьбіраўся сыходзіць у адстаўку і ня думаў прасіць аб прытулку ў дні наступу ўзброенай апазыцыі.
Эўразьвяз ухваліў 15-ы пакет санкцый у адносінах да рэжымаў Расеі і Беларусі. Матывацыя новых санкцый супраць афіцыйнага Менску — «у сувязі з сытуацыяй у Беларусі і ўдзелам Беларусі ў расейскай агрэсіі супраць Украіны».
Толькі на мінулым тыдні кінулі за краты мэдыяспэцыялістаў яшчэ двух рэгіянальных выданьняў.
У пажары ў віцебскім гандлёвым цэнтры «Беларусь», які здарыўся 13 сьнежня, пацярпелі 20 чалавек. На наступны дзень Сьледчы камітэт распачаў крымінальную справу па факце здарэньня. Сёньня стала вядома пра затрыманьне падазраваных.
Перапрацоўваньне, шкодная вытворчасьць, бясплатная праца ў холадзе. Такія праблемы ў беларускіх вязьняў на працы.
З такой заявай выступілі ўлады Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі.
Міністры замежных спраў краін ЭЗ зацьвердзілі 15-ы пакет санкцый супраць Расеі, Беларусі, Кітаю і КНДР.
«Фінальныя дамоўленасьці аб урэгуляваньні канфлікту ва Ўкраіне» павінны «абавязкова ўлічваць і інтарэсы Беларусі», — заявіў намесьнік міністра замежных спраў Юры Амбразевіч на пасяджэньні кансультацыйнай рады ў справах беларусаў замежжа.
Суд у Тэгеране прысудзіў 10 гадоў зьняволеньня былому журналісту мэдыякарпарацыі РСЭ/РС Рэзу Валізадэ. Яго абвінавацілі ў супрацоўніцтве з «варожым амэрыканскім урадам», паведамляе Іранская служба РС Радыё Фарда.
Загрузіць яшчэ