Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Варшаўскую «Легію» пакаралі штрафам за нецэнзурнае пасланьне супраць Лукашэнкі


Фанаты «Легіі»
Фанаты «Легіі»

УЭФА вырашыў, што выкарыстаньне на стадыёне падобных словаў супярэчыць правілам правядзеньня спаборніцтваў.

Дысцыплінарная камісія УЭФА наклала на варшаўскую «Легію» буйны штраф за тэкставік «Lukaszenka ch…j», які быў вывешаны на трыбунах 7 лістапада ў час футбольнай сустрэчы каманды зь менскім «Дынама» ў Лізе канфэрэнцый.

Польскі клюб мае заплаціць штраф у 17,5 тысячы эўра за такія паводзіны сваіх заўзятараў.

Афіцыйная матывацыя УЭФА — тэкст «не адпавядаў характару спартовай падзеі», піша польскі футбольны рэсурс legionisci.com.

У час сустрэчы ў Варшаве фанаты «Легіі» скандавалі вершаванкі супраць рэжыму Лукашэнкі і падтрымалі палітзьняволенага фаната менскага «Тарпэда», зь якім у варшавянаў сяброўскія адносіны.

Фанаты менскага «Дынама» на сустрэчы таксама выступілі з пасланьнем супраць Лукашэнкі, на стадыёне было шмат нацыянальных бел-чырвона-белых сьцягоў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG