Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы ўрад Літвы ня бачыць неабходнасьці ў закрыцьці апошніх двух дзейных пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю


Зачынены літоўскі пункт пропуску ў Лаварышках на мяжы зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота
Зачынены літоўскі пункт пропуску ў Лаварышках на мяжы зь Беларусьсю. Ілюстрацыйнае фота

Летась у жніўні ўрад Літвы ўхваліў рашэньне аб закрыцьці чатырох з шасьці пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю, а таксама забараніў пропуск пешаходаў і раварыстаў празь дзейныя пункты пропуску ў Медніках і Салечніках.

Прызначаны міністар унутраных спраў Літвы Ўладзіслаў Кандратовіч заявіў, што ня бачыць неабходнасьці ў закрыцьці пунктаў пропуску «Меднікі» і «Салечнікі» на мяжы зь Беларусьсю.

«Памежнікі, на мой погляд, выконваюць сваю працу, але, магчыма, варта правесьці аналіз сытуацыі і падрыхтавацца да магчымых складанасьцяў. Мы абмяркуем гэта з кіраўніцтвам, вывучым цяперашнюю абстаноўку. Цяпер я ня бачу неабходнасьці закрываць памежныя пераходы», — заявіў Уладзіслаў Кандратовіч у эфіры на тэлеканале LRT.

Новы міністар удакладніў, што гэтыя пункты пропуску немагчыма закрыць празь міжнародныя абавязаньні. «Важна разумець, што пункты пропуску, што засталіся дзейныя, выконваюць і міжнародныя функцыі. Транзыт ажыцьцяўляецца ня толькі ў Беларусь ці Расею, але і далей», — патлумачыў ён.

Летась у жніўні ўрад Літвы ўхваліў рашэньне аб закрыцьці чатырох з шасьці пунктаў пропуску на мяжы зь Беларусьсю, а таксама забараніў пропуск пешаходаў і раварыстаў празь дзейныя пункты пропуску ў Медніках і Салечніках.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG