Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Навіны палітвязьняў: пра Сяргея Ціханоўскага нічога не вядома 640 дзён


Сяргей Ціханоўскі падчас суду. Ліпень 2020
Сяргей Ціханоўскі падчас суду. Ліпень 2020

На 10 сьнежня 2024 году ў Беларусі налічвалася 1283 палітвязьнія, прызнаныя такімі праваабарончай супольнасьцю. Рэальная колькасьць людзей, зьняволеных з палітычных матываў, можа быць большай.

Пра зьняволенага Сяргея Ціхахоўскага нічога не вядома ўжо 640 дзён, пра гэта ў сваім звароце 10 сьнежня, у Дзень правоў чалавека, напісала ягоная жонка Сьвятлана Ціханоўская.

Сяргея Ціханоўскага затрымалі ў траўні 2020 году ў Горадні. З таго часу на волю ён не выходзіў. 14 сьнежня 2021 году суд прыгаварыў яго да 18 гадоў калёніі, абвінаваціўшы ў арганізацыі масавых беспарадкаў (артыкул 293 КК), грубым парушэньні парадку (артыкул 342 КК), перашкодзе ажыцьцяўленьню выбарчых правоў (артыкул 191 КК) і распальваньні варожасьці (артыкул 13).

Пазьней суд дадаў палітыку яшчэ год калоніі, абвінаваціўшы ў злосным непадпарадкаваньні адміністрацыі калёніі (артыкул 411 КК).

У Беларусі трымаюць у поўнай ізаляцыі шэраг палітзьняволеных. Так, у рэжыме інкамунікада, сярод іншых, больш за 600 дзён знаходзяцца:

  • Віктар Бабарыка,
  • Мікола Статкевіч,
  • Максім Знак,
  • Ігар Лосік.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG