Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецка-беларускі дзіцячы аздараўленчы цэнтар «Надзея» цалкам перайшоў пад кантроль дзяржавы


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Надзея» ў Вілейскім раёне цалкам перайшоў пад кантроль дзяржавы. Долі ў статутным фондзе, што належалі нямецкаму і беларускаму ўладальнікам, перадаюць ва ўласнасьць Беларусі.

Паводле пастановы Савета міністраў, апублікаванай 10 сьнежня за подпісам прэм'ер-міністра Рамана Галоўчанкі, да 1 лютага 2025 году дзяржаве павінны бязвыплатна перадаць долі дзьвюх юрыдычных асобаў у статутным фондзе Беларуска-нямецкага сумеснага таварыства з абмежаванай адказнасьцю «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар „Надзея“».

Доляй у 50,7% (вартасьцю ў 14,995 млн беларускіх рублёў) валодала нямецкае аб’яднаньне «Сябры дзіцячага цэнтру „Надзея“ ў Нямеччыне». Доля ў прыкладна 25% (7,432 млн рублёў) належала беларускаму сацыяльна-экалягічнаму грамадзкаму аб’яднаньню «Жывое партнэрства».

Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтар «Надзея» быў створаны ў 1994 годзе. Спачатку цэнтар займаўся выключна санаторна-курортным лекаваньнем і аздараўленьнем дзяцей, якія жывуць на тэрыторыях, забруджаных радыёнуклідамі з прычыны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. Цяпер цэнтар прымае і дзяцей іншых мэтавых групаў, у тым ліку дзяцей з рознымі хранічнымі захворваньнямі, дзяцей з асаблівасьцямі разьвіцьця і дзяцей з бацькамі.

У структуру ўстановы ўваходзяць летні турыстычна-аздараўленчы намётавы лягер «Крыніца» і база адпачынку «Вілія». Цэнтар можа прымаць 380 чалавек падчас навучальнага году і каля 850 чалавек у летні пэрыяд.

Цэнтар неаднойчы атрымліваў званьне найлепшай установы свайго тыпу ў Беларусі.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG