Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі зь незвычайнай прычыны забаранілі расейскую грэчку з Алтаю


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Беларусі забаранілі пастаўкі і продаж грэчкі вытворцы з Алтайскага краю, бо яна занадта доўга варыцца, вынікае са зьвестак у рэестры небясьпечнай прадукцыі Дзяржстандарту рэспублікі.

Грэцкія крупы алтайскага вытворцы ТАА «Вега-інжынірынг» з 11 сьнежня трапілі пад забарону ўвозу ў Беларусь і продажу ў краіне.

Экспэрты ўстанавілі ў выпрабаваньнях, што паказчык разварвальнасьці забароненай да продажу грэчкі склаў 29 хвілінаў пры норме ня больш за 25 хвілінаў, з чаго вынікае, што прадукцыі, якая трапіла пад забарону, «надалі зьнешні выгляд і асобныя ўласьцівасьці, але пры гэтым яна ня можа быць ідэнтыфікаваная як прадукцыя, за якую выдаецца», патлумачылі ў Дзяржстандарце.

У сувязі з гэтым ведамства пастанавіла, што грэчка з Алтаю не адпавядае патрабаваньням трох тэхнічных рэглямэнтаў Мытнага саюзу па бясьпецы і маркіроўцы ў частцы падаваньня дакладнай інфармацыі пра найменьне прадукту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG