Улады Кіпра пазбавілі грамадзянства больш як 100 чалавек, якія раней атрымалі так званы «залаты пашпарт» у праграме інвэстыцый у эканоміку. Сярод іх ёсьць людзі, чые імёны супадаюць з імёнамі расейскіх мільярдэраў, у тым ліку набліжанага да Лукашэнкі Міхаіла Гуцэрыева, а таксама Алега Дзерыпаскі.