Ім стаў Гжэгаж Схэтына — былы маршал польскага Сэйму і міністар замежных спраў, а цяпер старшыня камісіі міжнародных спраў Сэнату Польшчы.
Пасьля прызначэньня Гжэгаж Схэтына адзначыў, што ў інтарэсах Польшчы «захоўваць актыўную палітыку ў дачыненьні да Беларусі, ажыцьцяўляць далейшую ізаляцыю рэжыму і адначасова праяўляць адкрытасьць да беларускага грамадзтва», паведамляе намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Беларусі (АПК), кіраўнік «Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня» Павал Латушка, якога запрасілі на паседжаньне групы.
Падчас паседжаньня групы Павал Латушка прадставіў дэпутатам-сябрам групы прапановы ад імя АПК па супрацоўніцтве з групай і падтрымцы барацьбы беларускага грамадзтва ў барацьбе за дэмакратычныя перамены. Сярод прапановаў былі выстаўленыя:
- непрызнаньне выбараў 2025 году ў Беларусі;
- падтрымка прыцягненьня Лукашэнкі да адказнасьці за злачынствы супраць беларускага народа;
- садзейнічаньне ў легалізацыі грамадзян Беларусі на тэрыторыі Польшчы, у тым ліку беларускіх добраахвотнікаў;
- даступнасьць вышэйшай адукацыі для абітурыентаў зь Беларусі;
- падтрымка беларускай ідэнтычнасьці і незалежных СМІ.
Польскія парлямэнтары ў якасьці прыярытэтаў адзначылі неабходнасьць акцэнтаваць увагу краін – сяброў Эўразьвязу на сытуацыю ў Беларусі падчас старшынства Польшчы ў ЭЗ у першай палове 2025 году, а таксама садзейнічаць удзелу прадстаўнікоў дэмакратычных інстытутаў і ініцыятыў у мерапрыемствах ЭЗ у рамках гэтага старшынства.
Таксама працоўная група «За свабодную Беларусь» плянуе правесьці публічныя слуханьні ў парлямэнце Польшчы па сытуацыі ў Беларусі.
- 7 сакавіка 2024 году адбылося першае паседжаньне працоўнай групы «ў справах свабоднай Беларусі». Тады старшынём групы быў абраны дэпутат Сэйму, старшыня Парлямэнцкай асамблеі NATO Міхал Шчэрба.
- Парлямэнцкія групы «За дэмакратычную Беларусь», якія супрацоўнічаюць з прадстаўнікамі дэмакратычных сілаў Беларусі, летась аб’ядналіся ў Альянс і на пачатак 2024 году аб’ядноўвалі дэлегацыю па Беларусі Эўрапарлямэнту і нацыянальныя парлямэнты 24 краінаў: Аўстрыі, Бэльгіі, Вялікай Брытаніі, Гішпаніі, Грузіі, ЗША, Ірляндыі, Ісьляндыі, Італіі, Канады, Латвіі, Літвы, Люксэмбургу, Малдовы, Нарвэгіі, Нямеччыны, Партугаліі, Польшчы, Украіны, Фінляндыі, Францыі, Чэхіі, Швэцыі, Эстоніі.
- Паводле дарадцы Ціханоўскай у парлямэнцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоля Лябедзькі, такія групы даюць магчымасьць утрымліваць Беларусь у міжнародным парадку дня, ініцыяваць законы, якія дазваляюць падтрымліваць грамадзянскую супольнасьць Беларусі, садзейнічаюць падтрымцы дэмакратычнай Беларусі ў такіх міжнародных арганізацыях, як ПАРЭ, АБСЭ, Эўрапарлямэнт і інш.
Форум