Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік МІ-6: Расея разгарнула авантурніцкую дывэрсійную кампанію ў Эўропе


Рычард Мур.
Рычард Мур.

Расея разгарнула надзвычай інтэнсіўную дывэрсійную кампанію ў Эўропе, якая суправаджае вайну, разьвязаную Ўладзімірам Пуціным супраць Украіны, заявіў 29 лістапада кіраўнік брытанскай выведкі Рычард Мур.

«Нядаўна мы выкрылі ашаламляльна авантурніцкую кампанію расейскай падрыўной дзейнасьці ў Эўропе, у той час як Пуцін і ягоныя паплечнікі зьвяртаюцца да бразганьня ядзернай зброяй, каб пасеяць страх наконт наступстваў дапамогі Ўкраіне», — заявіў Мур, выступаючы ў Парыжы.

Як растлумачыў Мур, ён не чакае, што Пуцін адмовіцца ад спробаў дасягнуць сваіх экспансіянісцкіх мэтаў, калі яму ўдасца ператварыць Украіну ў васальную дзяржаву.

«Калі Пуціну дазволяць дамагчыся посьпеху ў ператварэньні Ўкраіны ў васальную дзяржаву, то на гэтым ён ня спыніцца», — сказаў кіраўнік MI6.

Дырэктар брытанскай Службы бясьпекі (MI5) Кэн Маккалум раней папярэдзіў, што Расея з дапамогай дывэрсій імкнецца да таго, каб у Вялікай Брытаніі і ва ўсёй Эўропе запанаваў хаос.

Нягледзячы на высылку з Эўропы больш як 750 расейскіх дыпляматаў пасьля пачатку поўнамаштабнага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну і высылку апошняга афіцэра расейскай вайсковай выведкі зь Вялікай Брытаніі на пачатку гэтага году, Маккалум канстатаваў, што тое, як расейскія дзяржаўныя чыноўнікі спрабуюць выкарыстоўваць сілы, якія знаходзяцца ў іх распараджэньні, кідаецца ў вочы.

«У прыватнасьці, ГРУ выконвае пастаянную місію па стварэньні хаосу на брытанскіх і эўрапейскіх вуліцах: мы бачым падпалы, дывэрсіі і многае іншае. Небясьпечныя дзеяньні ажыцьцяўляюцца з усё большай неразважлівасьцю», — сказаў ён.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG