На першым месцы сярод праблемаў, што зазнаюць беларускія журналісты, якія пасьля падзеяў 2020 году апынуліся за мяжой, — праблемы бясьпекі. Прычым ня толькі ўласнай, але і бясьпекі сваякоў на радзіме. Гэта вынікае з апытаньня, якое правяла Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) у 2024 годзе.