На акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Тбілісі зь вечара 29 лістапада і працягвалася ўсю ноч, затрымалі 10 грамадзян замежных дзяржаў, паведамляе грузінская тэлекампанія «Имеди». Сярод затрыманых — беларус.
Польскі часопіс Forbes Women намінаваў беларуску Вольгу Ланеўскую на званьне жанчыны года ў катэгорыі «грамадзкая дзейнасьць».
Беларускага актывіста Дзьмітрыя Лукомскі вызвалілі з-пад варты ў Славакіі і вярнулі ў адкрыты лягер для ўцекачоў, дзе ён знаходзіўся да затрыманьня, паведамляе Аб’яднаны пераходны кабінэт (АПК).
Часта чалавеку важна даваць вуду, але ёсць сытуацыі, калі трэба даць рыбу, каб на вуду зьявіліся сілы. І няважна, адбываецца гэта ў Беларусі ці па-за яе межамі.
Брытанскі парлямэнт ухваліў закон, які дазваляе эўтаназію.
Пра гэта паведаміў намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Павал Латушка, які атрымаў адпаведны ліст з МЗС Польшчы.
Сужэнцаў прызналі палітвязьнямі.
У Рэчыцы пад пагрозай дэпартацыі апынулася 30-гадовая грамадзянка Грузіі Цыра Прыйма.
Беларускае выданьне «Новы час» зьвярнулася да чытачоў з просьбай аб тэрміновай дапамозе. Рэдакцыя сутыкнулася зь фінансавымі праблемамі, далейшае яго існаваньне апынулася пад пагрозай.
За рысай беднасьці ў Беларусі жыве 3,5% насельніцтва, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт. Гэта каля 320 тысяч чалавек.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Суд у Познані вырашыў, што 28-гадовага беларуса Дзьмітрыя Плескачова нельга выдаваць у Беларусь. Пра гэта Свабодзе расказаў сам Дзьмітры Плескачоў.
З 30 кастрычніка тэлеграм-канал сілавікоў, дзе публікаваліся так званыя «пакаяльныя відэа», больш не паказвае затрыманых людзей. Праваабаронцы таксама заўважылі, што зьвестак пра палітычна матываваныя працэсы стала менш у раскладах судоў.
У Беларусі пражывае больш за 549 тысяч людзей з інваліднасьцю, гэта 6% насельніцтва краіны, паведаміла на прэс-канфэрэнцыі 28 лістапада ў Менску намесьніца міністра працы і сацыяльнай абароны Марына Арцёменка.
Раней з такой прапановай выступіла фракцыя апазыцыйнага Нацыянальнага аб’яднаньня Латвіі. Яна таксама прапанавала забараніць грамадзянам Беларусі і Расеі працаваць журналістамі.
29 лістапада ў Вільні адкрываецца канфэрэнцыя «Жаночае здароўе ў беларускай турме», на якой праваабаронцы і лекары прадставяць экспэртнае дасьледаваньне стану мэдычнай і псыхалягічнай дапамогі жанчынам у зьняволеньні.
Беларускія праваабарончыя арганізацыі прызналі палітвязьнямі яшчэ 18 чалавек, у тым ліку дэпартаванага зь Віетнаму былога байца палка імя Каліноўскага Васіля Верамейчыка, паведаміў 27 лістапада праваабарончы цэнтар «Вясна».
Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году Беларусь змушана пакінулі сотні тысяч людзей.
У 2020 годзе важным чыньнікам пратэстаў былі незалежныя блогеры. Многія зь іх трапілі за краты яшчэ да выбараў. Расказваем, што стала з тымі, хто паспрабаваў пасьля пратэстаў падтрымліваць дзеяньні ўлады ў інтэрнэце.
Стала вядома, што ў базу вышуку Расеі дадалі за паўгода амаль 800 беларусаў. Свабода высьветліла, як беларусы трапляюць у базы вышуку Беларусі, Расеі, СНД, Інтэрполу.
Беларускія дэпутаты ўхвалілі чарговыя зьмены ў сфэры адукацыі. Паводле ўладаў, зьмены накіраваныя на яе падтрымку. Расказваем, што новага прапануюць, каго гэта закране і якія праблемы, на думку экспэрта, трэба было б вырашаць найперш.
На сёньня беларускія ўлады прызналі 5 арганізацый «тэрарыстычнымі».
25 лістапада ў судзе Кармянскага раёну судзьдзя Андрэй Аўсейцаў разглядаў яшчэ адну адміністрацыйную справу супраць вядомага мясцовага праўладнага блогера Аляксандра Петрачкова.
На сёньня ў Рэспубліканскі сьпіс «экстрэмісцкіх» матэрыялаў уключаныя больш за 6,5 тысячы матэрыялаў, паведаміў у этэры дзяржаўнага тэлеканалу СТВ 25 лістапада намесьнік міністра інфармацыі Беларусі Андрэй Кунцэвіч.
На сталае пражываньне ці на тэрмін большы за год у Польшчы сёлета хацелі застацца 68% мігрантаў зь Беларусі, паведамляе PAP з спасылкай на дасьледаваньне Нацыянальнага банку Польшчы (НБП).
Паводле расьсьледаваньня праваабаронцаў «Вясны», у беларускіх калёніях стала нормай абмяжоўваюць палітычных зьняволеных у магчымасьці купляць дадатковыя прадукты ў турэмных крамах (гэта называецца «атаварка»).
Расейская і беларуская базы даўно сынхранізаваныя. Гэта азначае, што калі чалавека шукаюць у Беларусі, яго затрымаюць і ў Расеі. «Медиазона» прааналізавала сьпіс: усяго ў расейскім сьпісе на вышук цяпер 4402 беларусы. Побач зь некаторымі, аднак, пазнака пра тое, што іхныя імёны з вышуку выдалілі.
У рамках кампаніі па падрыве сеткі салідарнасьці ў Беларусі рыхтуецца сэрыя правакацый, якія павінны зьнізіць давер да фонду BySol, яго службаў і сыстэмы ўзаемападтрымкі ў цэлым, паведаміў кіраўнік фонду Андрэй Стрыжак.
У Міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў дачыненьні жанчын праваабаронцы «Вясны» расказваюць пра факты палітычна матываваных рэпрэсіяў, гвалту, жорсткага і бесчалавечнага абыходжаньня з жанчынамі ў Беларусі.
Што зьменіцца на тэлеканале «Белсат» з прыходам на кіраўнічую пасаду былой прадстаўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту Аліны Коўшык?
Адміністрацыйны суд у Кошыцэ (Славаччына) пастанавіў вызваліць з «Цэнтру ўтрыманьня іншаземцаў» беларуса Дзьмітрыя Лукомскага 25 лістапада. Раней ён быў у адкрытым лягеры і прасіў прытулку ў Славаччыне, але 18 кастрычніка Лукомскага там затрымала паліцыя.
З 18 па 22 лістапада беларускія суды разгледзелі 87 палітычна матываваных крымінальных справаў, па якіх судзілі 106 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
За паўгода ў Беларусі адбылося 6 хваляў памілаваньняў. Аднак кожны дзень зьяўляюцца навіны пра «зачысткі», новыя затрыманьні і суды. Разам з праваабаронцамі «Вясны» паспрабавалі падлічыць, каго ж больш — вызваленых ці новых затрыманых.
Маларыцкі раённы суд 6 лістапада аштрафаваў на 800 рублёў пратэстанцкага пастара Ўладзімера Бурштына за парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў, паведаміла «Хрысьціянская візія».
Журналіста Свабоды Андрэя Кузьнечыка затрымалі 25 лістапада 2021 году. У чэрвені 2022 году яго асудзілі на 6 гадоў пазбаўленьня волі ў калёніі агульнага рэжыму.
25 лістапада ў Менскім абласным судзе пачынаюць судзіць ксяндза з Валожына Генрыка Акалатовіча (у пашпарце — Генадзь Акалатовіч).
25 лістапада — міжнародны дзень барацьбы за ліквідацыю гвалту ў адносінах да жанчын. У Беларусі ў 2024 годзе варта гаварыць пра гэта ў кантэксьце агульнанацыянальнага гвалту, і гендэрны гвалт — адзін зь яго складнікаў. Раскажам, куды зьвяртацца па дапамогу
Вядомыя і некаторыя імёны затрыманых.
Па меры набліжэньня да зімы і паніжэньня тэмпэратуры паветра ўсё больш людзей пачынаюць хварэць на розныя рэсьпіратарныя хваробы, у тым ліку грып.
Чарговы выпадак здарыўся каля нядаўна захопленага расейскімі войскамі горада Вуглядар Данецкай вобласьці.
Раней улады зьнізілі патрабаваньні да стану здароўя прызыўнікоў.
Агенцтва Bloomberg атрымала справаздачу дырэкцыі Нацыянальнай разьведкі ЗША аб забойствах палітычных супернікаў прэзыдэнта Расеі Ўладзіміра Пуціна за мяжой.
Пяць гадоў таму ў Вільні быў перапахаваны Кастусь Каліноўскі разам з паплечнікамі.
Сёлета 28 верасьня споўнілася тры гады з моманту забойства 31-гадовага супрацоўніка кампаніі EPAM SYSTEMS Андрэя Зельцара. Прадстаўнікі ByPol мяркуюць, што Андрэй Зельцар мог не зрабіць стрэл і што ён быў ліквідаваны як непажаданы сьведка, а «Нірвана» быў сьмяротна паранены сваім жа калегам.
Як паведаміла прэсавая служба Лукашэнкі, ён сёньня падпісаў указы аб прыёме ў грамадзянства і прадастаўленьні прытулку.
22 кастрычніка праўладны тэлеграм-канал апублікаваў відэазапіс, на якім Ігар Ільяш кажа, што затрыманы за інтэрвію мэдыя, прызнаным на тэрыторыі Беларусі «экстрэмісцкімі фармаваньнямі».
Па стане на 22 лістапада 2024 году агулам з 2020 года пад крымінальны перасьлед патрапілі не менш за 42 экс-вайскоўца, 26 з якіх былі пазбаўленыя волі.
Алсу Курмашава 288 дзён правяла ў зьняволеньні ў Расеі. Яе абвінавацілі ў распаўсюдзе так званых фэйкаў пра армію Расеі.
Загрузіць яшчэ