Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура Ўкраіны паведаміла, што расейскія войскі забілі яшчэ 5 украінскіх палонных


Руіны Вуглядару, захопленага расейскімі войскамі
Руіны Вуглядару, захопленага расейскімі войскамі

Чарговы выпадак здарыўся каля нядаўна захопленага расейскімі войскамі горада Вуглядар Данецкай вобласьці.

Пракуратура Ўкраіны паведаміла, што расейскія вайскоўцы ўзялі ў палон і забілі яшчэ 5 бяззбройных украінскіх воінаў.

Ведамства пачало расьсьледаваньне па факце ваеннага злачынства, якое пацягнула гібель людзей (ч. 2 арт. 438 КК Украіны), піша Ўкраінская служба Радыё Свабода.

Паводле зьвестак пракуратуры, 2 кастрычніка 2024 года расейскія вайскоўцы падчас штурму пазыцый УСУ каля Вуглядара ўзялі ў палон пецярых бяззбройных украінскіх вайскоўцаў. Аднаго зь іх яны забілі ў лесапаласе, астатніх вывелі пад прыцэламі аўтаматычнай зброі на дарогу і расстралялі.

2 кастрычніка ўкраінскія войскі выйшлі з Вуглядара пасьля амаль двух гадоў абароны горада. Пазьней у горад прыехалі кіраўнік адміністрацыі прэзыдэнта Расеі Сяргей Кірыенка і кіраўнік акупацыйнай адміністрацыі Данецкай вобласьці Дзяніс Пушылін, якія канстатавалі, што «горада няма».

У пачатку лістапада 2024 года начальнік упраўленьня Дэпартамэнта супрацьдзеяньня зьдзейсьненым ва ўмовах вайны злачынствам офіса генпракурора Ўкраіны Дзяніс Лысенка паведаміў, што ва Ўкраіне расследуюць 49 крымінальных спраў па фактах забойства 124 ваеннапалонных.

Паводле ягоных слоў, рост выпадкаў пакараньняў сьмерцю ўкраінскіх вайскоўцаў пасьля здачы ў палон пачаўся ў канцы 2023 года і дасягнуў «беспрэцэдэнтных маштабаў» у 2024 годзе.

Больш за ўсё забойстваў, як заявілі ва ўкраінскай пракуратуры, зафіксавана ў Данецкай вобласці — 62 ваеннапалонных.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG