Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эстоніі дзецям і моладзі забаранілі ўдзельнічаць у мерапрыемствах у Беларусі і Расеі


 Студэнты. Ілюстрацыйнае фота
 Студэнты. Ілюстрацыйнае фота

Урад Эстоніі ўхваліў прапанову міністра замежных спраў краіны Маргуса Цахкна аб забароне для моладзі ва ўзросьце да 21 году ўдзельнічаць у мерапрыемствах на тэрыторыі Беларусі і Расеі.

«Санкцыяй забараняецца арганізоўваць удзел грамадзян Эстоніі да 21 году ці асобаў з эстонскім дазволам на жыхарства або правам на пражываньне ў Эстоніі ў мерапрыемствах, якія праходзяць на тэрыторыі Расеі і Беларусі або на тэрыторыях Украіны, незаконна акупаваных ці анэксаваных Расеяй, і ў рамках якіх апраўдваюць або падтрымліваюць агрэсіўную палітыку Расеі і Беларусі, узброеныя сілы, агрэсія супраць Украіны ці акупацыя або анэксія тэрыторыі Ўкраіны.

Таксама забараняецца сьвядома і непасрэдна спрыяць удзелу ў вышэйзгаданых мерапрыемствах», — гаворыцца ў паведамленьні нацыянальнай тэлерадыёвяшчальнай кампаніі Эстоніі.

Адзначаецца, што ўрад Эстоніі таксама забараніў прымаць любыя сродкі ці выгады ад арганізатараў такіх мерапрыемстваў і тых, хто іх падтрымлівае.

Пры гэтым, паводле кіраўніка МЗС Эстоніі Маргуса Цахкна, санкцыі скіраваныя не на маладых людзей і дзяцей, а на арганізатараў мерапрыемстваў і іх прыхільнікаў. Адпаведныя меры, зазначыў ён, зьвязаныя са спробамі Расеі паўплываць на моладзь, у тым ліку праз мову, культуру, адукацыю, спорт, гісторыю, Рускую праваслаўную царкву і прапагандысцкія СМІ.

Кіраўнік МУС Эстоніі Лаўры Ляэнэметс патлумачыў, што агульная рэкамэндацыя для моладзі — «ня езьдзіць у гэтыя краіны і пазьбягаць удзелу ў любых мерапрыемствах у Расеі або Беларусі».

«Дзіцячыя лягэры, якія арганізуюць у Расеі і Беларусі, маюць дакладную ідэалягічную нагрузку, цэнтрам якой зьяўляецца ўкараненьне расейскага імперыялістычнага мысьленьня. Калі першапачаткова размова ідзе аб фармаваньні сьветапогляду моладзі і прыцягненьні яе ў сваю прапагандысцкую прастору, дык трэба разумець, што такія лягеры таксама зьяўляюцца добрай глебай для стварэньня кантактнай сеткі і вэрбавальнай дзейнасьці, якую расейскія спэцслужбы могуць скарыстаць у далейшым», — зазначыў Ляэнэметс.

Парушальнікам уведзенай забароны пагражаюць санкцыі ад грашовага штрафу да 5 гадоў зьняволеньня.

Раней стала вядома, што каля 30 тысяч замежных студэнтаў навучаюцца цяпер у ВНУ Беларусі. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня прафесійнай адукацыі Міністэрства адукацыі Сяргей Пішчоў. «На сёньняшні дзень гэта больш за 90 мільёнаў даляраў па краіне ад адукацыі. Больш чым са 110 краін да нас паступаюць у нашы ўстановы вышэйшай адукацыі і каледжы», — сказаў Пішчоў у эфіры СТВ.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG