Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Скрадзеная маладосьць». Шэсьць гісторый студэнтаў, якія прайшлі праз турму


Каляж, зьлева направа: Алана Гебрэмарыям, Марыя Каленік, Ільля Трахтэнбэрг, Ксенія Сырамалот, Ася Булыбенка, Вольга Філатчанкава
Каляж, зьлева направа: Алана Гебрэмарыям, Марыя Каленік, Ільля Трахтэнбэрг, Ксенія Сырамалот, Ася Булыбенка, Вольга Філатчанкава

Дакумэнтальны праект Свабоды «Скрадзеная маладосьць» — гэта шэсьць гісторый студэнтаў, выпускніцы і выкладчыцы, якія правялі больш за два гады ў турме за тое, што далучыліся да пратэсту ў 2020 годзе.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі ў 2020 годзе па ўсёй краіне праходзілі мірныя пратэсты супраць фальсыфікацый і пабіцьця людзей. Да пратэстаў далучыліся і студэнты.

12 чалавек у «справе студэнтаў» затрымалі 12 лістапада 2020-га.

16 ліпеня 2021-га ім вынесьлі прысуд. 10 студэнтаў, выкладчыцу і выпускніцу прызналі вінаватымі ў арганізацыі студэнцкіх акцый пратэсту і ў злачынстве ў складзе групы. Судзьдзя Марына Фёдарава прысудзіла фігурантам гэтай справы па 2,5 года зьняволеньня. Адзін зь іх атрымаў 2 гады.

Усе асуджаныя цалкам адбылі свой тэрмін. 30 лістапада 2022 году яны выйшлі на волю. Цяпер усе яны жывуць у Эўропе: у Вільні, Варшаве, Празе, Турыне. Ася Булыбенка, Алана Гебрэмарыям, Марыя Каленік, Ксенія Сырамалот, Ільля Трахтэнбэрг, Вольга Філатчанкава расказваюць сваю гісторыю ад затрыманьня да эвакуацыі і жыцьця ў эміграцыі.

Які сьлед пакідае турма на маладосьці, аб чым шкадуюць і аб чым не, як надалужыць скрадзеныя гады — у дакумэнтальным праекце Свабоды.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG