Беларускі расьсьледніцкі цэнтар знайшоў вугорскую кампанію «гаманца» Лукашэнкі Віктара Шаўцова. Цяпер мясцовыя падатковыя органы яе ліквідуюць.
Хама, чацьвёрты па велічыні горад Сырыі, зьяўляецца ключавым да абароны Дамаска.
МЗС Беларусі 5 сьнежня апублікавала абноўленыя рэкамэндацыі «ў сувязі з абвастрэньнем ваенна-палітычнай сытуацыі ў Сырыі». Беларусам раяць устрымацца ад паездак у Сырыю, а тым, хто ўжо знаходзіцца там, — пакінуць краіну.
Як прыцягнуць да адказнасьці ў Міжнародным крымінальным судзе рэжым Аляксандра Лукашэнкі? Якія асноўныя вынікі другога Стратэгічнага дыялёгу ЗША і беларускага дэмакратычнага руху? Якія зьмены ў Стратэгічным дыялёгу з ЗША могуць адбыцца пасьля ўступленьня на пасаду Дональда Трампа?
Кіраўнікі МЗС Украіны, Латвіі, Польшчы і Чэхіі пакінулі залю пасяджэньняў Раду міністраў замежных спраў АБСЭ перад выступам міністра замежных спраў Расеі Сяргея Лаўрова.
У першым чытаньні законапраект быў ухвалены 31 кастрычніка.
За лістапад 2024 году праваабаронцы «Вясны» зафіксавалі 671 факт палітычна матываваных рэпрэсіяў у Беларусі, зь іх 377 судоў паводле адміністрацыйных спраў
Пазоў «Беларуськалію» супраць Літвы будзе разглядаць Пастаянны арбітражны суд у Швайцарыі (Permanent Court of Arbitration, PCA), які раней спыніў працэс, бо беларускі бок ня змог унесьці аванс у памеры 300 тысяч эўра для пачатку разгляду яго пазову.
Дакумэнты рассакрэціла Рада бясьпекі Румыніі 4 сьнежня.
У Грузіі сёмая ноч пратэстаў супраць адмовы дзейнай улады ад эўраінтэграцыі прайшла без разгону іх удзельнікаў і без выкарыстаньня піратэхнікі.
Падобны законапраект можа стварыць яшчэ адну праблему ў інтэграцыі Бялграду з Эўразьвязам.
«Разам трэба абараняцца супраць Масквы. Мы заклікаем Эўропу, Амэрыку, усіх у сьвеце дзейнічаць гэтак сама — дзейнічаць прынцыпова», — сказаў Уладзмір Зяленскі.
Тэрмін дзеяньня закону мусіў закончыцца 31 сьнежня 2024 году.
Адмова ад ядзернай зброі зрабіла Ўкраіну ўразьлівай перад вонкавай агрэсіяй. І цяпер Кіеў бачыць гарантыю бясьпекі толькі ў далучэньні да NATO. Беларусь жа імкнецца атрымаць гарантыю бясьпекі ад Расеі, якая выявіла сябе перед усім сьветам у якасьці агрэсара.
У заяве ўкраінскай дэлегацыі, абвешчанай на Радзе Бясьпекі ААН, пра дапамогу Беларусі ў выкраданьні і перамяшчэньні дзяцей у Расею не згадалі.
Дзяржсакратар ЗША Энтані Блінкен асудзіў гвалтоўныя дзеяньні кіроўнай партыі «Грузінская мара» ў дачыненьні да жыхароў Грузіі, якія ўжо больш за тыдзень удзельнічаюць у пратэстах акцыях па ўсёй краіне.
Свабодзе вядома пра паўторны арышт як мінімум аднаго з памілаваных у 2024 годзе палітзьняволеных. Сярод тых, хто цалкам адбыў пакараньне, такіх выпадкаў значна больш.
Парлямэнт Францыі вынес вотум недаверу ўраду Мішэля Барнье. Ён падасьць прашэньне аб адстаўцы прэзыдэнту Эманюэлю Макрону.
Аб «зьдзіўленьні» ў сувязі з правядзеньнем Вашынгтонам Другога раўнду стратэгічнага дыялёгу зь беларускім дэмакратычным рухам заявіла 4 сьнежня амбасада Беларусі ў ЗША.
Прэм’ер-міністар Армэніі Нікол Пашыньян заявіў, што рознагалосьсі паміж Ерэванам і Масквой у ацэнцы ролі Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) і яе зоны адказнасьці сьведчаць аб надыходзе пункту невяртаньня.
Які вэрдыкт вынес 29 лістапада судзьдзя горада Бабруйску і Бабруйскага раёну Павел Карцінін заснавальніку YouTube-каналу «Шэры кот» Зьмітру Казлову, пакуль невядома. Але ў выніку відэаблогер, які ўжо цалкам адбыў прысуджаны раней тэрмін, на волю так і ня выйшаў.
Камітэт ААН па правах чалавека пацьвердзіў парушэньне правоў Сяргея Ціханоўскага на свабоднае выказваньне меркаваньня з выкарыстаньнем мірнага сходу, гарантаваных кожнаму артыкуламі 19 і 21 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі.
Верталёт Бундэсвэра быў абстраляны ў Балтыйскім моры з расейскага судна. Пра гэта коратка расказала міністарка замежных спраў Нямеччыны Анналена Бэрбак на палях сустрэчы краін NATO ў Брусэлі. Стралялі сыгнальнымі ракетамі, шкоды верталёту не нанесьлі.
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі адбыўся 3–4 сьнежня ў Вільні. Першы раўнд прайшоў 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
Сілавыя органы Грузіі праводзяць ператрусы ў офісах апазыцыйных партый і рухаў.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Другі раўнд Стратэгічнага дыялёгу паміж ЗША і дэмакратычнымі сіламі Беларусі праходзіць 3–4 сьнежня ў Вільні. Першы раўнд прайшоў 6–8 сьнежня 2023 году ў Вашынгтоне.
Праваабаронцы сьцьвярджаюць, што сілавікі разам з гвалтам выкарыстоўваюць невядомыя хімікаты, якія, у тым ліку, дадаюць і ў вадамёты.
Пасьля расейскага ваеннага ўварваньня ва Ўкраіну Літва паступова ўскладняе працэдуру легалізацыі на сваёй тэрыторыі для грамадзян Беларусі і Расеі.
Дзяржаўнага перавароту ў краіне не адбылося, а прэзыдэнт цяпер можа сутыкнуцца з пагрозай імпічмэнту.
2 сьнежня ў Бэрліне прайшоў 22-ы Менскі форум. На ім абмеркавалі магчымасьці вызваленьня беларускіх палітвязьняў і выбары 2025 году ў Беларусі, паведамляе DW.
Палітычны аглядальнік службы «Эхо Кавказа» Радыё Свабода Вадзім Дубноў тлумачыць, чаму ў пратэстоўцаў Грузіі, на ягоную думку, мала шанцаў на перамогу, і аналізуе паралелі з украінскімі і беларускімі вулічнымі пратэстамі.
Праўладная партыя «Белая Русь» арганізавала прывоз у санаторый «Жамчужына» (Лепельскі раён Віцебскай вобласьці) 38 дзяцей з так званай «ДНР».
Парлямэнт Паўднёвай Карэі прагаласаваў за адмену ваеннага становішча, уведзенага прэзыдэнтам краіны.
У «саюзнай дзяржаве» Беларусі і Расеі плянуюць стварыць тры навучальныя цэнтры для сумеснай падрыхтоўкі вайскоўцаў узброеных сіл абедзьвюх краін.
Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Юн Сок Ёль 3 сьнежня аб’явіў у краіне ваеннае становішча. Ён растлумачыў гэта неабходнасьцю барацьбы з унутранымі прыхільнікамі КНДР.
Сёлета Літва забараніла ўезд на сваю тэрыторыю 577 грамадзянам Беларусі і 278 грамадзянам Расеі.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
У часе выбарчай кампаніі лідэр партыі «Нёманская зара» Рэмігіюс Жамайтайціс выказваўся за супрацу зь Беларусьсю і расказваў, як вырваць краіну з уплыву Расеі.
Беларус Яўген Муравіцкі, якога затрымлівалі ў Грузіі, падаў на міжнародную абарону. Хаця ў міграцыйнай службе яму прапанавалі выехаць за мяжу.
У францускім Страсбуры 2 сьнежня адбылося чарговае паседжаньне Кантактнай групы Рады Эўропы i беларускiх дэмакратычных сiл.
Большасьць краінаў сьвету прызнаюць Абхазію аўтаномнай рэспублікай у складзе Грузіі, але грузінскія ўлады не кантралююць Абхазіі.
Мае суб’ектыўныя назіраньні за беларускай грамадзянскай супольнасьцю схіляюць да думкі, што беларусам вельмі складана вучыцца дэмакратычным правілам і працэдурам. Чаму?
У Міністэрстве замежных спраў Украіны заявілі, што сяброўства ў NATO зьяўляецца для краіны адзінай рэальнай гарантыяй бясьпекі.
Гэта першы пазоў пасьля прызначэньня ў пачатку лістапада новага кіраўніка ААТ «Беларуськалій».
У чарзе на выезд зь Беларусі ў суседнія краіны Эўрапейскага зьвязу а 8-й гадзіне раніцы 3 сьнежня знаходзіліся 2570 грузавых аўтамабіляў.
Буфэрную зону на мяжы зь Беларусьсю плянуецца пашырыць, паведаміў міністар унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Томаш Семоняк.
Загрузіць яшчэ