Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна разглядае магчымасьць узмацненьня санкцый у дачыненьні да расейскай нафты.
Вашынгтон заявіў, што войскі застануцца ў краіне ў рамках місіі барацьбы з тэрарызмам, накіраванай на зьнішчэньне баевікоў «Ісламскай дзяржавы».
Міністэрства фінансаў ЗША 10 сьнежня аб'явіла аб выдзяленьні Ўкраіне крэдыту ў памеры 20 млрд даляраў. Крэдыт будзе пагашаны за кошт даходаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў, паведамляецца на сайце ведамства.
У Вашынгтоне імкнуцца даць новую дапамогу Ўкраіне, якая ваюе за сваю незалежнасьць супраць расейскай акупацыі.
Стралок забіў Браяна Томпсана ранкам каля гатэлю.
Марк Эпіскапас, дасьледчык амэрыканскага Інстытуту адказнага дзяржаўнага кіраваньня Квінсі і прафэсар гісторыі ва Ўнівэрсытэце Мэрымаўнту, раіць, як Злучаным Штатам варта памяняць палітыку адносна Беларусі.
Усе трое амэрыканцаў — Марк Сьвідан, Кай Лі і Джон Люн — былі прызнаныя ўрадам ЗША несправядліва затрыманымі.
Пра магчымую новую «жалезную заслону» ў Эўропе, пра спробы Лукашэнкі зноў стаць «міратворцам» і пра тое, ці мяняецца на Захадзе погляд на Ціханоўскую, разважае прафэсар гісторыі Дэйвід Марплз, спэцыяліст у пытаньнях Беларусі, Украіны і Расе.
Акруговая судзьдзя ў Вашынгтоне Таня Чаткен задаволіла хадайніцтва спэцыяльнага дарадцы Джэка Сміта аб закрыцьці справы аб дзеяньнях Дональда Трампа ў 2020 годзе, накіраваных на скасаваньне вынікаў выбараў прэзыдэнта.
Для дэлегацый краін Эўрапейскага Зьвязу беларуская дэлегацыя, сярод іншага, правяла адмысловы брыфінг аб крызысе ў Беларусі.
У Пэнтагоне пацьвердзілі ўдар Расеяй па тэрыторыі Ўкраіны новай балістычнай ракетай «Арэшнік», зробленай на аснове мадэлі міжкантынэнтальнай балістычнай ракеты РС-26 «Рубеж».
Дапамога прадстаўляецца па прэзыдэнцкім рашэньні ў рамках PDA (Presidential Drawdown Authority), паведаміла прэс-служба Пэнтагону.
Гэты крок можа дапамагчы запаволіць прасоўваньне расейскіх войскаў на ўсходзе Ўкраіны.
Адміністрацыя прэзыдэнта ЗША Джо Байдэна пакуль афіцыйна не пацьвярджала паведамленьні СМІ, якія зьявіліся напярэдадні са спасылкай на крыніцы аб тым, што яна зьняла або істотна аслабіла абмежаваньні для Ўкраіны на ўдары па расейскай тэрыторыі амэрыканскай дальнабойнай зброяй.
Прэзыдэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрвію ўкраінскаму грамадзкаму вяшчальніку «Суспільнe» заявіў, што пры будучай адміністрацыі ЗША на чале з абраным прэзыдэнтам Дональдам Трампам «вайна скончыцца хутчэй».
Кенэдзі ўдзельнічаў у прэзыдэнцкай гонцы ў 2024 годзе як незалежны кандыдат, але выйшаў зь яе ў жніўні, падтрымаўшы Трампа.
Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду прыняў у Белым доме абранага прэзыдэнта Дональда Трампа. Як адзначае «Голас Амэрыкі», сустрэча заклікана прадэманстраваць плаўны пераход ад адной адміністрацыі да іншай.
Асіфа Рахмана арыштавалі ў аўторак, 12 лістапада, у Камбоджы, і ён мае стаць перад судом на амэрыканскім архіпэлягу Гуам.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп абнародаваў імёны будучых міністра абароны, міністра ўнутранай бясьпекі і дырэктара ЦРУ.
Раней Джэк Тэйшэйра прызнаў сябе вінаватым.
Ці гатовая Эўропа сама сябе абараняць? Як прадстаўнікі Эўразьвязу і NATO рыхтуюцца да прыходу новай адміністрацыі ў Злучаных Штатах? Ці вераць яны, што ЗША і ЭЗ будуць мець узгодненую палітыку адносна аўтарытарных рэжымаў, такіх як рэжым Лукашэнкі?
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп мае намер намінаваць сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
Згодна з прагнозамі агенцтва Decision Desk HQ, Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп можа прапанаваць, каб эўрапейскія і брытанскія войскі забяспечылі буфэрную зону працягласцю больш за тысячу кілямэтраў паміж расейскім і ўкраінскім войскамі ў рамках пляна замарожваньня ваенных дзеянняў паміж дзьвюма краінамі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чацьвер абвясьціў, што Сьюзэн Уайлс, адна з двух мэнэджэраў яго перадвыбарнай кампаніі, стане кіраўніцай адміністрацыі Белага дому.
Багацьце заснавальніка кампаніі Tesla Ілана Маска, найбагацейшага ў сьвеце чалавека, вырасла на 26,5 мільярда даляраў 6 лістапада, пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа.
7 лістапада Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША падчас наведваньня чэмпіянату па колцы дроваў сярод журналістаў.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс у прамове да сваіх прыхільнікаў заклікала тых працягваць працаваць на карысьць краіны.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс 6 лістапада патэлефанавала Дональду Трампу і павіншавала яго зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.
6 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка «сардэчна павіншаваў» Дональда Трампа зь перамогай на выбарах прэзыдэнта ЗША.
Рэспубліканская партыя ў ЗША падчас выбараў 5 лістапада вярнула кантроль над Сэнатам, атрымаўшы як мінімум 52 месцы, паведамляе Associated Press.
Якой можа быць формула міру ва Ўкраіне паводле Трампа? Ці знойдзецца ў гэтай формуле месца для Беларусі? Наколькі магчыма, што Трамп заключыць угоду з Лукашэнкам, і якой можа быць гэтая ўгода?
Прэм’ер-міністар Вугоршчыны Віктар Орбан на фоне перамогі рэспубліканца Дональда Трампа на выбарах прэзыдэнта ЗША заклікаў краіны ЭЗ распрацаваць новую стратэгію адносна вайны ва Ўкраіне.
Вяртаньне Дональда Трампа ў Белы дом здольнае істотна паўплываць на разьвязаньне праблем у рэгіёне Ўсходняй Эўропы.
Старшы дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у інтэрвію Радыё Свабода спрагназаваў магчымае стаўленьне новай адміністрацыі ЗША да сытуацыі ў Беларусі.
Які ўплыў акажа другое прэзыдэнцтва Дональда Трампа? Гэта шмат у чым залежыць ад таго, з кім вы размаўляеце: прыхільнікі Трампа кажуць, што ён адновіць магутнасьць ЗША, а нядобразычліўцы — што гэта азначае канец дэмакратыі ў краіне.
Беларускі апазыцыйны палітык, старшы палітычны дарадца Сьвятланы Ціханоўскай Аляксандар Дабравольскі выказаў свае думкі пра тое, чаму ня варта зьдзіўляцца перамозе Дональда Трампа на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША.
Дарадца Сьвятланы Ціханоўскай у парлямэнцкай супрацы і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька тлумачыць імаверную перамогу Дональда Трампа тым, што яму спрыяў час правядзеньня выбараў.
Дональд Трамп зноў будзе прэзыдэнтам ЗША. Беларусы як у дыяспары, так і ў краіне з гэтай нагоды разважаюць, якой будзе палітыка Злучаных Штатаў у дачыненьні Беларусі і беларускіх пытаньняў. Свабода сабрала, што ён казаў пра Беларусь.
Як у 2016 годзе, у 2024-м Дональд Трамп вырваў валявую перамогу і стаў прэзыдэнтам Злучаных Штатаў.
На фоне высокіх цэнаў на жыцьцё і росту занепакоенасьці міграцыяй, былы прэзыдэнт Дональд Трамп выглядае ўпэўненым прэтэндэнтам на перамогу ў прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША, абапіраючыся на значную падтрымку ў ключавых «хісткіх» штатах.
Палітык зьвярнуўся да прыхільнікаў на Ўэст-Палм-Біч у Флорыдзе.
Былы прэзыдэнт Дональд Трамп, прэтэндэнт ад Рэспубліканскай партыі, перамог у штатах Паўночная Караліна і Джорджыя.
Рэспубліканская партыя блізкая да таго, каб атрымаць кантроль над Сэнатам ЗША.
У паўднёва-ўсходнім штаце прыхільнікам права на аборты не ўдалося набраць неабходнай колькасьці галасоў.
Перадвыбарная гонка – 2024 можа завяршыцца тым, што Камала Гарыс стане першай жанчынай на пасадзе прэзыдэнта ЗША, або тым, што Дональд Трамп стане другім прэзыдэнтам краіны, перавыбраным на другі тэрмін пасьля перапынку.
Ня выключана, што імя пераможцы на прэзыдэнцкіх выбарах стане вядомым толькі ў бліжэйшыя дні, бо падлік галасоў, пададзеных падчас прэзыдэнцкіх выбараў у некалькіх хісткіх штатах, можа заняць некалькі дзён.
Вынікі галасаваньня ў ЗША, як мяркуецца, вызначаць сем хісткіх штатаў. Там дзейнічаюць розныя правілы падліку галасоў.
Загрузіць яшчэ