Забойства адбылося прыкладна ў 6:40 каля гатэлю Hilton на Шостай авэню на Мангэтэне ў Нью-Ёрку. Браяна Томпсана пасьля стрэлу даставілі ў лякарню, дзе ён сканаў.
У паліцыі заявілі, што стрэл ня быў выпадковым і сытуацыя падобная да мэтанакіраванага забойства, піша Reuters.
У гатэлі меў адбыцца сход інвэстараў кампаніі UnitedHealth, генэральным дырэктарам якой быў Томпсан. Камісар паліцыі Нью-Ёрку Джэсыка Тыш заявіла, што разглядаецца вэрсія наўмыснага забойства. Падобна, забойца чакаў Томпсана некалькі хвілін. Паліцыя прапануе ўзнагароджаньне за інфармацыю пра стралка.
UnitedHealth — найбуйнейшая страхавая кампанія ў Злучаных Штатах. Яе паслугамі карыстаюцца дзясяткі мільёнаў грамадзянаў краіны.
Форум