Амэрыканская кінаакадэмія апублікавала сьпіс намінантаў на прэмію «Оскар» 2024 году. У катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм» на прэмію прэтэндуе ўкраінская стужка «20 дзён у Марыюпалі» Мсьціслава Чарнова.
Прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў прайшоў праз два судовыя працэсы, якія расьцягнуліся на 6 пасяджэньняў, але ў выніку ня змог захаваць маёнтак.
Адно не падышло з тэхнічных прычын, другое трэба адаптаваць для сцэны. Канчатковага рашэньня аб сталым месцы для выступаў пакуль не прынялі.
Трагічны для мастацкай спадчыны пажар у непрызнанай Абхазіі. Кіраўніцтва галерэі ўжо назвала страты незваротнымі.
У нядзелю, 21 студзеня ў Вільні адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў чатырох краін — Літвы, Польшчы, Беларусі і Ўкраіны — для ўшанаваньня памяці герояў паўстаньня 1863 — 1864 гадоў.
Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» 20 студзеня а 20-ай гадзіне па менскім часе пакажа на сваім YouTube-канале прэм’еру спэктакля «Камэдыя Юдзіфі».
Прэмія Цёткі — адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія за дасягненьні ў галіне дзіцячай літаратуры. Узнагароды ў межах прэміі прысуджаюцца ў 2 намінацыях: аўтару найлепшага твора для дзяцей або падлеткаў і аўтару малюнкаў да дзіцячай кнігі.
У новым фармаце пачынае дзейнічаць бібліятэка, у якой больш за сто гадоў таму працаваў Янка Купала. Абслугоўваньне праз электронны каталёг, чытацкі клюб і нават назва — усё новае, запэўнілі яе супрацоўнікі
14 студзеня 2024 года Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі чытачамі ў Бэрліне, каб паразмаўляць пра дыктатуру і рэвалюцыю, цяперашні час, лёс Беларусі і рэгіёну.
Ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай — і ня толькі ў рэлігійным, але і ў нацыянальным сэнсе? Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі?
У Польшчы зьявіўся новы музычны беларускі калектыў — Olia Shnip Band. Аўтары праекту — Вольга Шніп і яе муж, былы палітвязень і музыка гурту Irdorath Антон Шніп.
Лёс дзьвюх карцін вялікіх мастакоў быў невядомым 14 гадоў.
У тэатры, дзе яна мела праходзіць, сытуацыю не камэнтуюць.
Саша Філіпенка стаў ляўрэатам прэстыжнай францускай прэміі «Трансфюж». На цырымоніі, якая прайшла ў Парыжы, раман «Крэмулятар» быў названы «Найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году».
Пра сьмерць беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча паведамілі яго сябры.
Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва, знаны краязнаўца і літаратар Аляксей Бацюкоў пасьля неаднаразовага зьняволеньня за свае погляды змушаны быў пакінуць Беларусь. Пагаварылі зь ім пра арттэрапію на эміграцыі, жыцьцядайную сілу роднай зямлі ды фатаздымкі незавершаных дома твораў.
Ідэя належыць ініцыятыве ByPrоsvet. Актывісты запрашаюць беларусаў далучыцца да праекту.
Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча звольнілі з адэскай опэры за фота з мужам расейскай опэрнай сьпявачкі Ганны Нятрэбкі, новым дырэктарам бакінскай опэры, а перад гэтым — зь беларускага опэрнага тэатру за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры.
Гістарычны каляндар «Кожны дзень» цяпер дасяжны ў электронным варыянце. Кожны ахвочы можа дадаць штодзённы каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі на беларускай мове ў свой гугл-каляндар ці ў любую іншую каляндар-прыладу.
У народных загадках — пачуцьцё прыгажосьці навакольнага сьвету, мудрасьць і досьвед нашых продкаў. Ці мы перанялі гэтыя якасьці? Праверма сябе.
Як беларусы раней адзначалі Каляды, што елі, што пілі, якія песьні сьпявалі, як бавілі калядны час? Ці добра вы ведаеце народныя калядныя традыцыі? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
«Беларускі рэжым працягвае нястомна наступаць на нашу культуру», — такім чынам лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на затрыманьне музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзьмітрыя Халяўкіна.
Літаратарка Ганна Янкута, якая ў 2021 годзе зьехала з радзімы, лічыць, што частка яе чытачоў засталася ў Беларусі. Але кнігі яе там цяпер не друкуюцца, а выдадзеныя за мяжой туды амаль не трапляюць.
Харугва Вялікага Княства Літоўскага з выявай вершніка зьнікла з экспазыцыі музэю, які разьмяшчаецца ў вежы-данжоне XIII стагодзьдзя, паведамляе «Наша ніва».
Першы мастацкі сэрыял тэлеканалу Белсат «Працэсы» набраў каля трох мільёнаў праглядаў на YouTube (Увага, тэкст зьмяшчае спойлеры!).
У дворыку бібліятэкі Ўрублеўскіх Літоўскай акадэміі навук у Вільні да 2026 года зьявіцца помнік каралю Польшчы і вялікаму князю Літоўскаму Жыгімонту Аўгусту і ягонай жонцы Барбары Радзівіл, паведамляе Delfi.lt.
У 2024 годзе ў Лёндане і іншых гарадах сьвету адбудзецца Elvis Evolution. На сцэне гледачы ўбачаць галяграму Элвіса Прэсьлі.
Сабралі інфармацыю пра важныя і адметныя падзеі 2024 году для беларусаў.
Кантроль за прыватным жыцьцём людзей — гэта пэўны маркер, індыкатар таталітарнай дзяржавы. І як толькі дзяржава пачынае барацьбу з ЛГБТ пад выглядам змаганьня з «прапагандай нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі», можна пэўна сьцьвярджаць: адбываецца рух да таталітарызму.
Ці маюць рацыю тыя, хто адмаўляе беларусам у пераемнасьці з русінамі? Ці сапраўды гэта два розныя народы — русіны ВКЛ і сучасныя беларусы? Чаму менавіта Полаччына дала Беларусі Францішка Скарыну, Васіля Цяпінскага і Салямона Рысінскага?
Русыфікацыя «не зьяўляецца новай для Беларусі пагрозай, мы можам гаварыць аб пэўным узмацненьні і паскарэньні гэтага працэсу пасьля падзеяў 2020 году», гаворыцца ў аналітычным аглядзе Беларускага ПЭНу, прысьвечаным уплыву «рускага сьвету» на беларускую культуру.
Нехта зацёр выяву герба. Гэта можа быць часткай кампаніі ўладаў па зьнішчэньні гістарычных помнікаў.
Альгерд Бахарэвіч — адзін з самых пасьпяховых беларускіх літаратараў. Ягоныя кнігі выдаюцца і перавыдаюцца, перакладаюцца на іншыя мовы, паводле іх ставяцца спэктаклі. Але ў Беларусі яны забароненыя.
Падборка электронных праектаў, якія палепшылі вывучэньне і ўдасканаленьне беларускай мовы, адаптавалі для беларусаў замежныя прадукты і сказалі новае слова ў ІТ-сфэры.
Паэт Уладзімір Някляеў разьмясьціў на сваёй ФБ-старонцы каляднае віншаваньне беларусам: кліп новай песьні на ягоны верш.
Аўтар «Гісторыі Беларусі», як піша «Наша Ніва», адышоў на 84-м годзе жыцьця.
Пачатак стварэньня беларускага нацыянальнага ўнівэрсытэту вызначаны адным з прыярытэтаў прадстаўніцтва Аб’яднанага пераходнага кабінэта (АПК) па нацыянальным адраджэньні на 2024 год.
Ядзерная зброя ў Беларусі, тэмпэратурныя рэкорды і новы музэй у Заслаўі. Спраўдзіце, наколькі добра вы памятаеце 2023 год.
Апошні нумар літаратурна-мастацкага часопіса «Дзеяслоў» (№ 6 (127) паведаміў сваім чытачам, што ўжо ня будзе выходзіць.
Кім лічылі сябе палачане ў XVI — XVIІ стагодзьдзях? І ці праўда, што «беларускі праект» няўдалы? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
У Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў у Менску 28 сьнежня ў 17:30 адкрыецца фотавыстава «Моры рэальныя і выдуманыя. Беларускія літаратары на вакацыях».
Расказваем, што новага зьявілася ў беларускай музыцы, якая пасьля падзеяў 2020 году нібыта падзялілася на тую, што робіцца ў Беларусі, і так званую эмігранцкую.
Выхад альбому анансаваў лідэр гурта Лявон Вольскі ў сваіх сацыяльных сетках.
Акрамя арганізатаркі, Маргарыты Ляўчук, каб запісаць калядны альбом разам сабраліся Кірыл Кедук, NAVIBAND, KOOB, Сяржук Доўгушаў, гурт мужчынскіх сьпеваў «Kasary», Пётр Клюеў, Аляксандр Памідораў, «Елена ЖелудOk» і Георгій Дабро.
Затрыманьне працаўнікоў Музэю традыцыйнай культуры ў Браславе адбылося ўначы напярэдадні выставы «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музэі 22 сьнежня.
Прадстаўніца АПК па нацыянальным адраджэньні Аліна Коўшык 23 сьнежня ў відэазвароце з гэтай нагоды заклікала кожнага суайчыньніка нанова паглядзець на культурную спадчыну, стаць у новым годзе «захавальнікам сваіх унікальных каранёў» і «супольнай беларускай традыцыі».
«Белсату» стала вядома пра затрыманьне працаўнікоў Музэю традыцыйнай культуры ў Браславе. Гэта адбылося ўначы напярэдадні выставы «Калядныя ўзоры», якая адкрылася ў музэі 22 сьнежня.
23 сьнежня музычны гурт VOLSKI прэзэнтаваў кліп на песьню з новага альбому «Лісты палітвязьням». Кліп даступны на Youtube-канале Лявона Вольскага.
Загрузіць яшчэ