Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З нагоды Раства ЗША зноў заклікалі вызваліць усіх палітвязьняў у Беларусі


Турма ў Беларусі. Ілюстарцыйнае фота
Турма ў Беларусі. Ілюстарцыйнае фота

Амбасада ЗША ў Беларусі пракамэнтавала вызваленьне больш як 200 беларускіх палітвязьняў і чарговым разам заклікала вызваліць усіх палітычных зьняволеных.

«Зімовыя сьвяты — гэта цудоўная нагода сабрацца са сваімі блізкімі і разьдзяліць зь імі моманты разам. Аднак ня ўсе з нас маюць такую магчымасць: больш за 1250 палітвязняў нясправядліва знаходзяцца за кратамі ў Беларусі. Хоць мы і радыя паведамленьням аб вызваленьні больш як 200 палітвязьняў за апошнія месяцы, мы працягнем патрабаваць вызвалення ЎСІХ палітзьняволеных», — гаворыцца ў паведамленьні амбасады ЗША ў Беларусі ў сацсетках.

З чэрвеня 2024 году праз памілаваньне на волю выйшлі 207 зьняволеных, асуджаных паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў. Апошні ўказ аб памілаваньні быў падпісаны 9 снежня, па ім вызвалілі 29 чалавек. Новыя арышты, суды і выракі працягваюцца.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG