Уручэньне адбылося яшчэ 24 студзеня, а сёньня рэжысэр, драматург і сузаснавальнік Беларускага Свабоднага тэатра падзяліўся ў сацсетках здымкамі з урачыстай цырымоніі.
Выстава прысьвечаная 110-годзьдзю «Чорнага квадрата» мастака-супрэматыста Казімера Малевіча. Яна павінна была працягвацца да 1 красавіка.
2–4 лютага ў Бэрліне — прэм’ера спэктакля паводле рамана «Крэмулятар» беларускага пісьменьніка Сашы Філіпенкі.
У апошнія выходныя студзеня ў Бэрліне адбылася Міжнародная навуковая канфэрэнцыя, прысьвечаная сучаснай беларускай літаратуры. Пагаварылі пра яе з адным з самых актыўных удзельнікаў — літаратарам, мастаком і кнігавыдаўцом Зьмітром Вішнёвым.
Кніга вершаў «DOM» выйшла ў лёнданскім выдавецтве «Скарына» ў пачатку студзеня. Сабраныя ў ёй вершы Сыс пісаў з 2021 году, калі мусіў уцячы зь Беларусі і праз Расею, Украіну, Польшчу і Нямеччыну дабіраўся да Літвы, дзе цяпер і жыве.
Як атрымалася не дапусьціць дэпартацыі з Тайлянду ў Расею музыкаў гурту «Бі-2», некаторыя зь якіх некалі мелі беларускае, а некаторыя маюць расейскае грамадзянства.
Гістарычны трылер «KOS» з галоўным героем — ураджэнцам беларускага Косава пачалі паказваць напрыканцы студзеня. Але, на думку Тараса Тарналіцкага, самым яскравым пэрсанажам стужкі стаў зусім не Касьцюшка. Увага, спойлеры!
2 лютага ў Бэрліне адкрывацца выстава беларускіх мастакоў пад назвай «Часам я трымаюся за паветра».
«Барбі», «Опэнгаймэр», «Вонка». Заходнія навінкі хоць і са спазьненьнем, але ўсё ж трапляюць у тыя кінатэатры, дзе іх не павінна было б быць.
Скандал з гастролямі вядомага рок-гурту завяршыўся, музыкі нарэшце ў бясьпецы.
Матэрыялы для выданьня два вядомыя беларускія дасьледнікі з дапамогай іншых людзей зьбіралі каля 30 гадоў.
Шасьцёра ўдзельнікаў групы «Бі-2», якіх затрымалі ў Тайляндзе, 31 студзеня змаглі вылецець у Ізраіль. Такім чынам, Тайлянд пакінулі ўсе музыкі гурту.
Чым народ адрозьніваецца ад нацыі? Наколькі беларускі этнас стары? Чаму гісторыкі ня могуць гаварыць пра нейкія ідэнтычнасьці сялянаў ў дамадэрную і раньнюю мадэрную эпоху?
Удзельнік рок-гурту «Бі-2» Лёва Бі-2 (Ягор Бортнік) знаходзіцца ў аэрапорце, чакаючы рэйса з Тайлянда ў Ізраіль, паведаміў у другой палове дня аўторка тэлеграм-канал гурту.
Чацьвёра музыкаў нібы ўжо купілі квіткі на самалёт у Ізраіль. Аднак у тэлеграм-канале гурту назвалі сытуацыю нявырашанай.
Музыкаў чакае дэпартацыя ў краіны, грамадзянамі якіх яны зьяўляюцца.
Музыкаў усё яшчэ чакае дэпартацыя ў краіны, грамадзянамі якіх яны зьяўляюцца.
Дзеля каго ці дзеля чаго пісаць кнігі ў трагічны час бясконцых стратаў? Якою моваю выказваць боль? Чым ёсьць сёньня часовы дазвол на жыхарства ў разуменьні выгнаньнікаў з радзімы?
26 студзеня 1994 году памёр Алесь Адамовіч, пісьменьнік і літаратуразнаўца, грамадзкі дзяяч, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х.
Свой артыкул у брытанскім выданьні апублікаваў Андрэй Янушкевіч, заснавальнік выдавецтва «Янушкевіч», якое выціснулі зь Беларусі.
Удзельнікаў рок-гурту «Бі-2» затрымалі ў Тайляндзе за правядзеньне канцэртаў без дазволу на працу. Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на аддзяленьне турыстычнай паліцыі правінцыі Пхукет.
Рада Беларускай Народнай Рэспублікі выступіла са зваротам, у якім заклікала шырока адзначыць 100-годзьдзе з дня народзінаў Васіля Быкава ў Беларусі і ў асяродках дыяспары.
Вядомы беларускі творчы дуэт выклаў у Youtube новую кампазыцыю пад назвай «Згустак бліскавак». «Гэтую песьню мы прысьвячаем тым, хто часам не знаходзіць больш сіл зьзяць», — пішуць аўтаркі ў анатацыі да песьні.
Якія супольнасьці на тэрыторыі Беларусі існавалі да таго, як зьявіўся беларускі этнас? Ці сапраўды так званы балцкі субстрат адыграў істотную ролю ў фармаваньні беларускага народу? Ці існавала старажытнаруская народнасьць?
Спэцыялісты маюць намер сур’ёзна ўзяцца на могілках за пабудовы, якія адносяцца да гісторыка-культурных каштоўнасьцяў краіны, але пасьпелі страціць прэзэнтабэльны выгляд.
Амэрыканская кінаакадэмія апублікавала сьпіс намінантаў на прэмію «Оскар» 2024 году. У катэгорыі «Найлепшы дакумэнтальны фільм» на прэмію прэтэндуе ўкраінская стужка «20 дзён у Марыюпалі» Мсьціслава Чарнова.
Прадпрымальнік і мэцэнат Павал Падкарытаў прайшоў праз два судовыя працэсы, якія расьцягнуліся на 6 пасяджэньняў, але ў выніку ня змог захаваць маёнтак.
Адно не падышло з тэхнічных прычын, другое трэба адаптаваць для сцэны. Канчатковага рашэньня аб сталым месцы для выступаў пакуль не прынялі.
Трагічны для мастацкай спадчыны пажар у непрызнанай Абхазіі. Кіраўніцтва галерэі ўжо назвала страты незваротнымі.
У нядзелю, 21 студзеня ў Вільні адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў чатырох краін — Літвы, Польшчы, Беларусі і Ўкраіны — для ўшанаваньня памяці герояў паўстаньня 1863 — 1864 гадоў.
Незалежная тэатральная група «Купалаўцы» 20 студзеня а 20-ай гадзіне па менскім часе пакажа на сваім YouTube-канале прэм’еру спэктакля «Камэдыя Юдзіфі».
Прэмія Цёткі — адзіная недзяржаўная беларуская літаратурная прэмія за дасягненьні ў галіне дзіцячай літаратуры. Узнагароды ў межах прэміі прысуджаюцца ў 2 намінацыях: аўтару найлепшага твора для дзяцей або падлеткаў і аўтару малюнкаў да дзіцячай кнігі.
У новым фармаце пачынае дзейнічаць бібліятэка, у якой больш за сто гадоў таму працаваў Янка Купала. Абслугоўваньне праз электронны каталёг, чытацкі клюб і нават назва — усё новае, запэўнілі яе супрацоўнікі
14 студзеня 2024 года Сьвятлана Алексіевіч сустрэлася са сваімі чытачамі ў Бэрліне, каб паразмаўляць пра дыктатуру і рэвалюцыю, цяперашні час, лёс Беларусі і рэгіёну.
Ці сапраўды Вялікае Княства Літоўскае было талерантнай дзяржавай — і ня толькі ў рэлігійным, але і ў нацыянальным сэнсе? Як нацыянальныя мяншыні ўжываліся зь беларусамі і як беларусы ўжываліся зь імі?
У Польшчы зьявіўся новы музычны беларускі калектыў — Olia Shnip Band. Аўтары праекту — Вольга Шніп і яе муж, былы палітвязень і музыка гурту Irdorath Антон Шніп.
Лёс дзьвюх карцін вялікіх мастакоў быў невядомым 14 гадоў.
У тэатры, дзе яна мела праходзіць, сытуацыю не камэнтуюць.
Саша Філіпенка стаў ляўрэатам прэстыжнай францускай прэміі «Трансфюж». На цырымоніі, якая прайшла ў Парыжы, раман «Крэмулятар» быў названы «Найлепшым эўрапейскім раманам 2023 году».
Пра сьмерць беларускага фатографа і культурніцкага дзеяча паведамілі яго сябры.
Былы дырэктар Музэю гісторыі Магілёва, знаны краязнаўца і літаратар Аляксей Бацюкоў пасьля неаднаразовага зьняволеньня за свае погляды змушаны быў пакінуць Беларусь. Пагаварылі зь ім пра арттэрапію на эміграцыі, жыцьцядайную сілу роднай зямлі ды фатаздымкі незавершаных дома твораў.
Ідэя належыць ініцыятыве ByPrоsvet. Актывісты запрашаюць беларусаў далучыцца да праекту.
Ці мела Беларусь у гісторыі сваіх немцаў? Як беларусы ўжываліся з нацыянальнымі мяншынямі? І як інтэграваліся літоўска-беларускія татары і габрэі? Пра гэта і пра іншае мы гаворым з былым выкладчыкам Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, кандыдатам гістарычных навук Віктарам Якубавым.
Знакамітага беларускага дырыгента Вячаслава Чарнуху-Воліча звольнілі з адэскай опэры за фота з мужам расейскай опэрнай сьпявачкі Ганны Нятрэбкі, новым дырэктарам бакінскай опэры, а перад гэтым — зь беларускага опэрнага тэатру за падтрымку мірных пратэстаў. Цяпер дырыгент працуе ў кішынёўскай опэры.
Гістарычны каляндар «Кожны дзень» цяпер дасяжны ў электронным варыянце. Кожны ахвочы можа дадаць штодзённы каляндар з гістарычнымі падзеямі Беларусі на беларускай мове ў свой гугл-каляндар ці ў любую іншую каляндар-прыладу.
У народных загадках — пачуцьцё прыгажосьці навакольнага сьвету, мудрасьць і досьвед нашых продкаў. Ці мы перанялі гэтыя якасьці? Праверма сябе.
Як беларусы раней адзначалі Каляды, што елі, што пілі, якія песьні сьпявалі, як бавілі калядны час? Ці добра вы ведаеце народныя калядныя традыцыі? Праверце сябе, адкажыце на пытаньні тэсту.
«Беларускі рэжым працягвае нястомна наступаць на нашу культуру», — такім чынам лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятлана Ціханоўская адрэагавала на затрыманьне музыкаў Аляксандра Ільіна, Сяргея Кульшы і Дзьмітрыя Халяўкіна.
Літаратарка Ганна Янкута, якая ў 2021 годзе зьехала з радзімы, лічыць, што частка яе чытачоў засталася ў Беларусі. Але кнігі яе там цяпер не друкуюцца, а выдадзеныя за мяжой туды амаль не трапляюць.
Харугва Вялікага Княства Літоўскага з выявай вершніка зьнікла з экспазыцыі музэю, які разьмяшчаецца ў вежы-данжоне XIII стагодзьдзя, паведамляе «Наша ніва».
Загрузіць яшчэ