Кнігу Сашы Філіпенкі ў турме на Акрэсьціна чыталі і перадавалі з камэры ў камэру. Аўтар лічыць, што галоўная ўзнагарода, якую можа атрымаць пісьменьнік — што кніга дапамагае людзям.
Музычны сэрвіс «Яндэкс музыка» абмежаваў доступ да старонкі беларускага сьпевака Ap$ent (сапраўднае імя — Арсені Кісьляк), пры пераходзе на яе зьяўляецца апавяшчэньне, што старонка «недаступная па патрабаваньні Раскамнагляду». паведамляе выданьне «Ведомости».
У дні, калі адзначаецца 106-я гадавіна абвяшчэньня БНР, мы вырашылі нагадаць, як і калі дзеячы Беларускай Народнай Рэспублікі адмовіліся ад намеру абвясьціць сталіцай краіны Вільню і ад мары адрадзіць супольнае зь літоўцамі Вялікае Княства Літоўскае.
Закулісьсе сустрэчы з Джо Байдэнам, тапкі для Франака Вячоркі і шчырасьць у палітыцы — што паказалі і не паказалі ў фільме аб працы Офіса Сьвятланы Ціханоўскай.
Манумэнт у памяць паўстанцаў зьявіўся напярэдадні ў двары Францішканскага кляштару. Але цяпер паўсталі праблемы з уладамі.
Каманда audiobooks.by прэзэнтавала пяць аўдыякніг Васіля Быкава па-беларуску, паведамляе культурна-асьветніцкі партал budzma.org.
Яго ўсталявалі на Старамесцкай плошчы ў самым цэнтры чэскай сталіцы. Менавіта ў Празе ў 1517 годзе была выдадзена першая друкаваная кніга на старабеларускай мове.
Беларускі мастак Алесь Пушкін, пачынаючы з канца 1990-х гадоў, неаднаразова браў удзел у плэнэрах у Польшчы, і шмат сваіх твораў падараваў іх арганізатарам і мастакам, зь якімі пасябраваў.
Стратэгія на 2024-2025, беларуска-ўкраінскія адносіны, дапамога палітвязьням, легалізацыя дакумэнтаў і культурнае адраджэньне — што абмяркоўвалі на Канфэрэнцыі беларускіх дыяспар.
Напярэдадні Дня Волі Ўладзімер Арлоў і ягоны выдавец Яраслаў Іванюк правялі шэраг сустрэч зь беларусамі, якія жывуць у Літве. Расказваем, як прайшла сустрэча ў Вільні.
Аляксандра Момінава да нядаўняга часу жыла ў Берасьці. Выкладала опэрныя сьпевы ў музычным каледжы, працавала ў філярмоніі. Цяпер яна з трыма дзецьмі мусіла ўцякаць зь Беларусі.
Беларус Міця Савелаў упершыню пайшоў на акторскія курсы ў 2021 годзе. Сёлета выйшаў ужо другі сэрыял зь ягоным удзелам для Netflix. Актор расказаў, як здымаўся ў фільме з Энтані Гопкінсам, як яго на здымках падтрымала «каралева» і ў чым сакрэт ягонага посьпеху.
25 сакавіка беларусы ўсяго сьвету адзначаць 106-ю гадавіну абвяшчэньня Беларускай Народнай Рэспублікі. Свабода паглядзела, што беларусы прымеркавалі да чарговай даты.
Сустрэча зь беларускім пісьменьнікам Уладзімерам Арловым у Вільні ўсё ж адбудзецца, аднак у іншы час і ў іншым месцы, паведамілі арганізатары.
Арганізатары заявілі, што ня могуць гарантаваць бясьпеку на мерапрыемстве.
25 сакавіка беларусы сьвяткуюць Дзень Волі. У гэты дзень у 1918 годзе Рада Беларускай Народнай Рэспублікі абвясьціла незалежнасьць БНР. Але, на думку прапагандыстаў Лукашэнкі, менавіта ён стаў асобай, якая «падарыла» незалежнасьць краіне.
На мінулым тыдні расейскі аркестар у Музычным тэатры ў Менску зайграў кампазыцыю «Перемен!» гурту «Кино», уся заля падпявала.
Нацысты падчас акупацыі забівалі беларусаў ня толькі за падтрымку партызан. Зьнішчалі цэлыя вёскі і за ежу, за харчы.
Бібліятэка і фанатэка Інстытуту музыказнаўства Варшаўскага ўнівэрсытэту заклікала у рамках акцыі салідарнасьці з палітзьняволенай Марыяй Калесьнікавай адправіць ёй у калёнію нотныя аркушы.
Яму было 58 гадоў.
15 сакавіка дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская сустрэлася з удзельнікамі гурту «Бі-2» ў Вільні, куды яны прыехалі з канцэртам.
Свабода пагутарыла з салістам гурту «Бі-2» Ягорам Бортнікам (сцэнічнае імя Лёва), пра арышт у Тайляндзе, вайну ва Ўкраіне, маці ў Беларусі, музыку і палітыку.
Чарговая страта спадчыны ў Заходняй Беларусі. Грамадзяне дасылаюць зварот у Міністэрства культуры і гарадзкую пракуратуру.
Агулам па Беларусі таксама адбылося рэзкае скарачэньне колькасьці аграсядзіб.
Беларусы ў Польшчы і Літве могуць ахвяраваць 1,2%-1,5% сваіх падаткаў на карысьць беларускіх арганізацыяў. Летась за гэтыя адсоткі адкрылі беларускую бібліятэку ў Вільні, а сёлета, сярод іншага, за іх ладзяць Дзень Волі ў Варшаве.
Опэра «Дзікае паляваньне караля Стаха» прынесла Беларускаму свабоднаму тэатру намінацыю на Olivier Awards 2024 — найвышэйшую прэмію брытанскага тэатру.
Каманда БНР100 ладзіць онлайн-падзею, запрошаны шэраг вядомых людзей.
Сёлета Хаім Суцін за месяц ператварыўся з «рускага» ў «народжанага ў Беларусі». Гэта адбылося ў амэрыканскім музэі. Свабода даведалася, як ідзе кампанія за зьмену подпісаў пад творамі мастакоў беларускага паходжаньня ў сьвеце.
У Менску адмянілі паказы фільмаў расейскага рэжысэра Аляксандра Сакурава, паведамляе расейскае выданьне «Медиазона» са спасылкай на адміністрацыю кінатэатра Falcon Club.
У Злучаных Штатах адбылася 96-я цырымонія ўручэньня прэмій Кінаакадэміі.
У Цэнтральнай навуковай бібліятэцы Акадэміі навук у Менску адкрылі выставу пра дзеяча беларуска-татарскага нацыянальнага адраджэньня Ібрагіма Канапацкага, піша Reform. by.
У перакладзе Джыма і Элы Дынглі «Зэкамэрон» выйшаў у выдавецтве Scotland Street Press.
Грамадзкае аб’яднаньне «Саюз пісьменьнікаў Беларусі» атрымала грант адміністрацыі прэзыдэнта РФ на правядзеньне літаратурнага фэстывалю «Русь і Беларусь адзіная».
З нагоды дня 8 сакавіка пагаварылі з актывісткай беларускага фэміністычнага руху літаратаркай Тоні Лашдэн — пра фэмінісцкую літаратуру, салідарнасьць і адстойваньне правоў жанчын.
Экспэдыцыйны сэрыял з 11 сэрыяў расказвае пра старадаўнюю традыцыю ляснога пчалярства, калі пчолы жывуць у дуплах дрэў або калодах – борцях, піша Reform.by.
Мультсэрыял створаны паводле казкі «Ня сіла, а сьмеласьць».
У Беларусі 104 дзеячы культуры маюць статус палітзьняволеных, а ў 2023 годзе зафіксавана 1499 парушэньняў культурных правоў дзеячаў культуры.
У Варшаве адбываецца марш «Яе звалі Ліза» ў памяць пра беларуску, якая памерла ў выніку згвалтаваньня. У сацсетках беларускі і беларусы працягваюць дзяліцца гісторыямі і развагамі пра сэксуальны гвалт. Ці зьменіць гэта стаўленьне ў грамадзтве да праблемы гендэрнага гвалту ў дачыненьні да жанчын?
Правыя літоўскія палітыкі працягваюць настойваць на ўніфікацыі абмежаваньняў для беларусаў і расейцаў. Гучаць заявы, што беларускія ўцекачы ў Літве ўяўляюць пагрозу нацыянальнай бясьпецы. А пачаліся зьмены ў стаўленьні да беларускіх уцекачоў зь леташніх спрэчак вакол тэмы так званага «літвінства».
У Слоніме расейскаму інвэстару прадалі сынагогу 1642 году. Цана — 42 рублі. Гэта ўжо другі інвэстар, які набывае помнік. Расказваем, як дзяржава перш прадае такія помнікі, а пасьля іх зноў вяртаюць на аўкцыён.
Зборнікі паэзіі польскай нобэлеўскай ляўрэаткі Віславы Шымборскай «Канец і пачатак» і «Партрэт з памяці» цягам некалькіх апошніх месяцаў выйшлі ў выдавецтвах «Логвінаў» і Gutenberg з нагоды 100-годзьдзя з дня нараджэньня паэткі.
У Нацыянальнай галерэі мастацтваў ЗША памянялі подпіс да карціны Хаіма Суціна «Партрэт хлопчыка».
У Бешанковічах паставяць памятны знак вялікаму канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, паведамляе раённая газэта «Зара».
У лёнданскім выдавецтве Skaryna Press пабачыла сьвет кніга паэткі і перакладчыцы Ганны Комар «Калі я выйду на волю». Гэта дакумэнтальная проза пра турэмны досьвед аўтаркі ў 2020 годзе, дапоўненая гісторыямі іншых беларускіх зьняволеных.
Пракуратура Гомельскага раёна выявіла ў інтэрнэт-краме Bestbooks.by кнігу «Сабакі Эўропы» Альгерда Бахарэвіча.
У Менскім аблвыканкаме сказалі, што дапамогуць Менскаму абласному тэатру лялек «Батлейка».
У Менскім абласным тэатры лялек «Батлейка» ў Маладэчне не працягнулі кантракт з 7 супрацоўнікамі, а дырэктарку зьнялі з пасады, паведамілі шэраг беларускіх СМІ. Чыноўнікі кажуць, што зачыняць тэатар ня будуць.
Як выжыць у турме з другой групай інваліднасьці? Што такое атрад для людзей з інваліднасьцю ў бабруйскай калёніі? Што гаварылі за кратамі Вітольд Ашурак і Ігар Леднік? Як зьдзекуюцца ў калёніі з палітвязьня Гундара, у якога няма нагі?
Камісія экспэртаў Цэнтру дзяржаўнай мовы (VVC) разгледзела прапанову пачаць дыскусію аб зьмене назвы беларускай дзяржавы ў латыскай мове – ужываць замест Baltkrievija слова Baltrutēnija.
Паэзія, раманы, апавяданьні, пераклады і нават коміксы. Сярод соцень навінак літоўскай і сусьветнай літаратуры, прадстаўленых на штогадовым Віленскім кніжным кірмашы, упершыню прадаюцца і кнігі па-беларуску.
Загрузіць яшчэ