Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларусь і Расея падпісалі пагадненьне аб парадку ўзаемнага выкананьня судовых пастановаў


Беларусь і Расея заключылі пагадненьне аб парадку ўзаемнага выкананьня судовых пастановаў судоў дзьвюх краін.

Дакумэнт падпісалі 18 сьнежня ў Маскве на пасяджэньні аб’яднанай калегіі міністэрстваў юстыцыі Беларусі і Расеі, паведамляе БелТА.

Пагадненьне датычыць судовых пастановаў, вынесеных па грамадзянскіх і крымінальных справах у частцы грамадзянскага пазову, які абавязвае даўжніка выплаціць ініцыятару пазову грошы, у тым ліку ў частцы дзяржаўнай пошліны, а таксама іншых судовых і працэсуальных выдаткаў.

Таксама пагадненьне прадугледжвае дакладныя гарантыі захаваньня правоў спагнаньніка і даўжніка.

Судовыя пастановы адной краіны, якія падпадаюць пад пагадненьне, ня будуць патрабаваць адмысловай працэдуры прызнаньня ў другой.

2 сьнежня прэзыдэнт Расеі Уладзімір Пуцін падтрымаў прапанову расейскага ўраду падпісаць зь Беларусьсю гэтае пагадненьне.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG