Каманда audiobooks.by прэзэнтавала пяць аўдыёкніг Васіля Быкава па-беларуску, паведамляе культурна-асьветніцкі партал budzma.org.
«Гэтых кніг альбо не было ўвогуле ў аўдыёфармаце, альбо былі толькі па-расейску», — адзначае каманда audiobooks.by.
Упершыню ў поўным варыянце можна паслухаць аўтабіяграфічную кнігу «Доўгая дарогу дадому». Гэта апошняя і найбольш спавядальная кніга Васіля Быкава. Яна была напісаная Быкавым на схіле гадоў на чужыне — у 1998 годзе ён вымушаны быў пакінуць Беларусь.
Раней кнігу «Доўгая дарогу дадому» часткова начытаў сам аўтар, яе можна паслухаць на Радыё Свабода.
Аўдыявэрсія кнігі «Мёртвым не баліць» падаецца ў аўтарскай непадцэнзурнай рэдакцыі, якая раней выходзіла на паперы дзякуючы біёграфу Быкава Сяргею Шапрану.
У сэрыю аўдыёкніг Васіля Быкава ўвайшлі:
Паслухаць кнігі можна на падкаст-плятформах, Youtube і буйных аўдыёкніжных пляцоўках. Кнігі будуць заставацца бясплатнымі цягам сама меней 2 гадоў.
Аўдыёкнігі начыталі прафэсійныя беларускія акторы і акторкі. Вокладкі да аўдыёкніг падрыхтаваў Артур Вакараў.
Усе аўдыёкнігі Васіля Быкава — па спасылцы.