Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Бешанковічах зьявіцца памятны знак Льву Сапегу. Супраць яго выступала Бондарава


У Бешанковічах паставяць памятны знак вялікаму канцлеру ВКЛ Льву Сапегу, паведамляе раённая газэта «Зара».

Леў Сапега нарадзіўся ў Астроўна, што зараз разьмяшчаецца ў Бешанковіцкім раёне. Ушанаваць яго памяць вырашылі мясцовыя ўлады.

У канцы лютага вызначылі пераможцу конкурсу эскізных праектаў памятнага знака (у ім удзельнічалі 12 прац). Пераможцам стаў скульптар Іван Міско. Прапанаваны ім мэмарыяльны знак — гэта бронзавы арачны барэльеф, на якім канцлер Леў Сапега выступае з атрыбутамі дзяржаўнай улады.

Леў Сапега — адзін з самых уплывовых дзяржаўных і вайсковых дзеячаў канца XVI — першай трэці XVII ст. у Вялікім княстве Літоўскім і Рэчы Паспалітай, адзін з аўтараў Статуту ВКЛ 1588 году. Падканцлер (1585–1589) і канцлер вялікі літоўскі (1589–1623), ваявода віленскі (з 1623) і адначасна гетман вялікі літоўскі (з 1625).

Помнікі Льву Сапегу ўжо ёсьць у Лепелі і Слоніме. Іван Міско быў адным з аўтараў слонімскага помніка.

Супраць усталяваньня помніку Льву Сапегу ў Бешанковічах выступала прарасейская і праўладная актывістка Вольга Бондарава. Адміністрацыя Бешанковічаў з крытыкай Бондаравай не пагадзілася і ў адказе пералічыла заслугі Сапегі, яго ўнёсак у разьвіцьцё ВКЛ, у складзе якога знаходзіўся Бешанковіцкі раён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG