Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.
І МАЛАНКА, І СЬПЁКА...
... у Менску – дождж і маланка, а ў Берасьці – да 34 градусаў цяпла.
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
У Інстытуце энэргетыкі НАН (вул. Акадэмічная, 15, кор. 2) -- Міжнародны навукова-мэтадалягічны сэмінар “Навуковыя пачаткі аналізу і маніторынгу эканамічнай бясьпекі дзяржавы”.
ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:
У Нью-Ёрку ў штаб-кватэры ААН пад старшынствам Беларусі адбываецца 50-я сэсія Камітэту ААН па праграме і каардынацыі.
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1918 – казахскі нацыянальны рух “Алаш” абвясьціў незаконнымі ўсе дэкрэты савецкай улады на тэрыторыі Казахстану.
1965 – ангельская каралева Лізавета Другая ўзнагародзіла музыкаў гурту “Бітлз” ордэнам Брытанскай імпэрыі.
1982 – памер літаратуразнаўца Рыгор Семашкевіч.
1982 – памёр Анатоль Саланіцын, актор, выканаўца галоўных роляў у шэрагу фільмаў Андрэя Таркоўскага. У 1976 годзе зьняўся ў фільме Ларысы Шапіцькі “Узыходжаньне” па аповесьці Васіля Быкава “Сотнікаў”.
ЁСЬЦЬ НАГОДА:
Дзень Камехамехі, сьвята ў гонар першага караля Гаваяў.
МІНУС 365:
“За беларускае малако ў Расеі штрафуюць “
ЦЫТАТа НА ПАМЯЦЬ:
“Жыцьцё – гэта тое, што здараецца з намі як раз тады, калі ў нас зусім іншыя пляны” – Джон Ленан, “Бітлз”.