Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 10 чэрвеня


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ДАЖДЖЫ...


...з навальніцамі, але цёпла. Тэмпэратура: 15 — 24 С.

НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


У Вялікай канцэртнай залі Белдзяржфілярмоніі пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску адбудзецца канцэрт джазавай і авангарднай музыкі. Гледачоў чакае сустрэча з польскiмi музыкамi з Bester Quartet.

"Паэтычная пілігрымка" з Эдуардам Акуліным і Леанідам Дранько-Майсюком: у СШ п. Нарач, пачатак а 10.20; у Доме культуры в. Чараўкі, пачатак а 12.00; у Мядзельскай дзіцячай бібліятэцы, якая знаходзіцца па адрасе: вул. Шаранговіча, 1, пачатак а 14.30; у Доме культуры в. Дзягелі. Пачатак а 16.00.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Брусэлі пачынаецца двухдзённая сустрэча міністраў замежных справаў краінаў-сяброў НАТО.

Міністар замежных справаў Грузіі Грыгол Вашадзэ зь візытам у Кіеве.

Кіраўнік Кітаю Ху Цьзіньтао ва Ўзбэкістане.

ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1915 нарадзіўся Сол Бэлоў, амэрыканскі пісьменьнік, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1976.

У 1923 памёр Міхал Федароўскі, беларускі і польскі фальклярыст і этнограф (нар. 1853), аўтар 8-томнай працы "Люд беларускі", для якой сабраў каля 1,5 тысячы беларускіх песенных і танцавальных мэлёдый, 5 тысяч беларускіх народных песень, каля 10 тысяч прыказак, сотні казак, загадак і іншых твораў.

У 1944 фашысты зьнішчылі францускае мястэчка Арадур. Спачатку яны расстралялі ўсіх мужчын, а жанчын і дзяцей сабралі ў касьцёле, які пасьля падпалілі. Такім чынам нацысты помсьцілі Францыі, на тэрыторыі якой толькі што быў адкрыты другі фронт антыфашысцкай кааліцыі. Каб захаваць памяць пра злачынства фашыстаў, французы больш не сяліліся ў Арадуры. Падобна, як беларусы ня сталі пасьля вайны жыць у Хатыні.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Дзень Партугаліі ў Партугаліі. Сьвята ўстаноўленае ў 1580, на памятку даты сьмерці вялікага партугальскага паэта Луіса Камоэнса (Луіша Камойнша, 1524-1580).

МІНУС 365:


Год таму на сайце Свабоды: "Расейцы ўдарылі па беларускім малацэ яшчэ й рублём".

ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Добры раман варты больш, чым найлепшы навуковы досьлед".

"Усё, што пісьменьніку трэба зрабіць, каб здабыць жанчыну, гэта сказаць, што ён — пісьменьнік. Гэта дзейнічае як афрадызіяк".

"Каб дасягнуць адлеглай мэты, трэба ісьці малымі крокамі".


— Сол Бэлоў
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG