Расея зноў можа нанесьці ўдар па Ўкраіне балістычнай ракетай «Арэшнік» найбліжэйшымі днямі. Экспэрты ацанілі, як спраўляецца з вайной расейскі бюджэт.
Раніцай 13 сьнежня Расея зноў атакуе Ўкраіну ракетамі з мора. За тысячу дзён вайны Расея выпусціла па Ўкраіне больш за 10 тысяч ракет.
Кіраўнік Офіса прэзыдэнта Ўкраіны Андрэй Ярмак заявіў, што Кіеў пакуль не гатовы пачаць перамовы з Расеяй, паколькі ва Ўкраіны няма дастаткова ўзбраеньняў і гарантый бясьпекі.
Паводле генэральнага сакратара NATO Марка Рутэ, штотыдзень з кожнага з бакоў вайны гінуць і атрымліваюць раненьні больш за 10 тысяч чалавек. Рутэ назваў падзеі ва Ўкраіне самым крывавым канфліктам у Эўропе пасьля Другой сусьветнай вайны.
Стужка «Я перажыла» базуецца на гісторыях дзьвюх жанчын, якія адважыліся расказаць пра свае трагедыі.
Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас свайго візыту ў Варшаву12 сьнежня плянуе абмеркаваць з прэзыдэнтам Польшчы Анджэем Дудам разьмяшчэньне міратворчых сілаў на тэрыторыі Ўкраіны пасьля заканчэньня вайны.
Кітайскія вытворцы апошнімі часам пачалі абмяжоўваць продажы ў ЗША і Эўразьвяз ключавых кампанэнтаў, якія выкарыстоўваюцца для вырабу бесьпілётных лятальных апаратаў.
Міністэрства фінансаў ЗША 10 сьнежня аб'явіла аб выдзяленьні Ўкраіне крэдыту ў памеры 20 млрд даляраў. Крэдыт будзе пагашаны за кошт даходаў, атрыманых ад замарожаных расейскіх актываў, паведамляецца на сайце ведамства.
10 сьнежня расейскія войскі нанесьлі ракетны ўдар па Запарожжы. У выніку нападу пашкоджана прыватная клініка, дзе знаходзіліся лекары і пацыенты, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Служба бясьпекі Ўкраіны (СБУ) завочна паведаміла аб падазрэньні расейскім сьвятарам, якія «садзейнічалі захопу храмаў на часова акупаваных тэрыторыях Украіны», паведамляе прэс-служба ведамства.
Расея і Ўкраіна практычна не даюць агульнай інфармацыі пра свае страты ў вайне і называюць непацьверджаныя зьвесткі пра страты праціўніка.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заклікаў да неадкладнага спыненьня агню ва Ўкраіне і пачатку перамоваў.
У Вашынгтоне імкнуцца даць новую дапамогу Ўкраіне, якая ваюе за сваю незалежнасьць супраць расейскай акупацыі.
Расейскія войскі ўвечары 6 сьнежня атакавалі Запарожжа, у выніку чаго загінулі сем чалавек, паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.
Найбольш важным выглядае плянаванае разьмяшчэньне ў Беларусі найноўшай расейскай сыстэмы «Арэшнік» у другой палове 2025 году. Што можа рэзка абвастрыць ваенна-палітычную сытуацыю ў рэгіёне.
У Кангрэсе ЗША 5 сьнежня прайшлі слуханьні, на якіх абмеркавалі саўдзел Беларусі ў прымусовым перамяшчэньні і перавыхаваньні ўкраінскіх дзяцей, пытаньні вайсковага супрацоўніцтва Беларусі і Расеі, а таксама іх ухіленьне ад санкцыяў.
У заяве ўкраінскай дэлегацыі, абвешчанай на Радзе Бясьпекі ААН, пра дапамогу Беларусі ў выкраданьні і перамяшчэньні дзяцей у Расею не згадалі.
У амэрыканскім Кангрэсе ў Вашынгтоне 5 сьнежня пройдуць слуханьні аб саўдзеле Беларусі ў прымусовым перамяшчэньні і перавыхаваньні ўкраінскіх дзяцей.
У расейскім палоне мэр Днепраруднага Яўген Мацьвееў знаходзіўся 2 гады і 8 месяцаў.
Праўладная партыя «Белая Русь» арганізавала прывоз у санаторый «Жамчужына» (Лепельскі раён Віцебскай вобласьці) 38 дзяцей з так званай «ДНР».
У акупаваных частках Украіны Расея выкарыстоўвае мілітарысцкі моладзевы рух, каб мацаваць ляяльнасьць непаўналетніх і рыхтаваць іх да ўдзелу ў вайне Масквы супраць іх роднай краіны.
У ноч з 1 на 2 сьнежня зафіксаваны 31 заход расейскіх дронов-камікадзэ тыпу «Шагед» у Беларусь з Украіны і Расеі. Пра гэта паведамляе маніторынгавая група «Беларускі гаюн».
Расея ў ноч на 2 сьнежня атакавала Ўкраіну 110 баявымі і выведнымі дронамі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі заявіў, што ў магчымых перамовах з Расеяй павінны ўдзельнічаць прадстаўнікі NATO і Эўразьвязу.
Раней Украіна заявіла, што ня мае намераў ствараць сваю ядзерную зброю.
Тры мірныя жыхары загінулі, восем атрымалі раненьні ў выніку атакі расейскага дрона ў прыфрантавым Херсоне.
Рашэньне ўступіла ў сілу ў суботу 30 лістапада.
Высокія эўрапейскія чыноўнікі прыехалі падтрымаць Украіну, якая больш за 1000 дзён супрацьстаціь поўнамаштабнай расейскай агрэсі.
Уладзімір Пуцін падпісаў закон аб фэдэральным бюджэце на 2025-2027 гады. 21 лістапада яго зацьвердзіла Дзярждума Расеі.
Украінская паэтка Алена Сьцепанка жыве ў горадзе Бучы, які стаў сымбалем расейскай акупацыі і масавых забойстваў мірных жыхароў. Пагаварылі зь ёй пра вайну і набліжэньне міру, сьмерць і ўцёкі ад яе, любоў і нянавісьць.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі дапусьціў, што краіна можа пайсьці на спыненьне агню з Расеяй нават без вызваленьня ўсіх украінскіх тэрыторыяў, калі падкантрольная цяпер Кіеву тэрыторыя Ўкраіны будзе «ўзятая пад парасон NATO».
У Кіеве лічаць, што гэта стане адэкватным адказам на эскалацыю канфлікту з боку Расеі.
У выніку апошняй расейскай атакі на энэргетыку Ўкраіны атамныя электрастанцыі зьнізілі магутнасьць працы. Па ўсёй краіне ўвялі графікі адключэньня электраэнэргіі.
Журналісты Беларускага расьсьледніцкага цэнтру сумесна зь беларускай рэдакцыяй Радыё Свабода і ўкраінскім выданьнем «Схемы» вызначылі месцазнаходжаньне расейскага фільтрацыйнага лягера на тэрыторыі Беларусі.
28 лістапада Офіс генэральнага пракурора Ўкраіны паведаміў пра пачатак расьсьледаваньня меркаванага расстрэлу чацьвярых украінскіх ваеннапалонных.
Расея атакавала найбольшую ў Эўропе Днястроўскую ГЭС, якая знаходзіцца на мяжы з Малдовай.
Раніцай 28 лістапада расейскія войскі нанесьлі па Ўкраіне камбінаваны ўдар — спачатку запусьцілі баявыя і выведныя дроны, а празь нейкі час атакавалі крылатымі ракетамі.
Украінскія ўзброеныя сілы маглі за амаль тры гады поўнамаштабнай вайны з Расеяй страціць забітымі ад 60 да 100 тысяч вайскоўцаў. Пра гэта, спасылаючыся на зьвесткі заходняй выведкі, чыноўнікаў адміністрацыі ЗША і інфармацыю з адкрытых крыніц, піша часопіс The Economist.
У Расеі сьцьвярджаюць, што іхныя войскі прасоўваюцца ўглыб тэрыторыі Ўкраіны з найбольшай хуткасьцю з пачатку поўнамаштабнай вайны ў лютым 2022 году.
У ноч на 26 лістапада Расея запусьціла па Ўкраіне 188 бесьпілётнікаў і чатыры крылатыя ракеты — рэкордную колькасьць снарадаў за адну атаку, заявілі ВПС Кіева. Прэзыдэнт Украіны заявіў, што ў кожным з гэтых дронаў — 85 замежных кампанэнтаў, «безь якіх яны б не паляцелі».
У выпадку ўхваленьня такі крок пазбавіць зьвязаных з кампаніяй асоб магчымасьці ўезду ў ЭЗ і замарозіць фонды кожнай кампаніі, якія знаходзяцца ў Эўразьвязе.
Беларускі расьсьледніцкі цэнтар (БРЦ) ідэнтыфікаваў некалькі беларускіх кампаній, якія набывалі ў заходніх краінах мікрасхемы і прадавалі іх расейскім прадпрыемствам, што вырабляюць дэталі для зьнішчальнікаў і ракет.
Чарговыя расейскія дроны ўварваліся ў прастору Беларусі ў ноч на 22 і 25 лістапада, вынікае з паведамленьняў камандаваньня Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны. Пра гэта інфармуе «Позірк».
Расейскія вайскоўцы ўдарылі па цывільнай інфраструктуры.
У Галоўным упраўленьні выведкі МІністэрства абароны Ўкраіны ў аскепках выкарыстаных Расеяй паўночнакарэйскіх ракетах KN-23/KN-24 знайшлі кампанэнты, зробленыя ў 2023 годзе на прадпрыемствах заходніх краін.
Інфармацыі аб праблемах з картамі «Белгазпрамбанка», беларускай дачкі расейскага банка, няма.
Украіна страціла больш за 40 працэнтаў тэрыторыі ў Курскай вобласьці Расеі, якую яна хутка захапіла ў выніку раптоўнай апэрацыі ў жніўні, піша Reuters.
Чарговы выпадак здарыўся каля нядаўна захопленага расейскімі войскамі горада Вуглядар Данецкай вобласьці.
Загрузіць яшчэ