Міністэрства юстыцыі ЗША прад’явіла завочныя абвінавачаньні агенту іранскага Корпусу вартавых ісламскай рэвалюцыі Фархаду Шакеры.
На тэрыторыі Беларусі пры ўдзеле прадстаўнікоў Міжнароднага камітэту Чырвонага Крыжу (МКЧК) прайшла сустрэча ўпаўнаважаных у правах чалавека Ўкраіны і Расеі Дзьмітрыя Лубінца і Таццяны Маскальковай, на якой бакі абмеркавалі пытаньні гуманітарнага характару.
Саюзьнікі па NATO рашуча асуджаюць рашэньні лідараў Расейскай Фэдэрацыі і Карэйскай Народна-Дэмакратычнай Рэспублікі (КНДР) небясьпечна пашырыць несправакаваную агрэсіўную вайну Расеі супраць Украіны, гаворыцца ў заяве альянсу.
«Народнае антыкрызіснае ўпраўленьне» (НАУ) вітае адкрыты ліст 13 праваабарончых арганізацый аб падтрымцы пазову Літвы у Міжнародны крымінальны суд (МКС), зьвязанага са злачынствамі супраць чалавечнасьці, учыненымі вышэйшым кіраўніцтвам рэжыму Лукашэнкі
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп у чацьвер абвясьціў, што Сьюзэн Уайлс, адна з двух мэнэджэраў яго перадвыбарнай кампаніі, стане кіраўніцай адміністрацыі Белага дому.
Прызначаючы новага дырэктара «Беларуськалія» на гэтым тыдні, Аляксандр Лукашэнка прапанаваў яму правесьці перамовы з вытворцамі калійных угнаеньняў, каб зьнізіць здабычу калію.
Гінтаўтас Палуцкас — кандыдат на кіраўніка ўраду Літвы ад Сацыял-дэмакратычнай партыі, якая атрымала перамогу на нядаўніх парлямэнцкіх выбарах.
Ужо больш за два тыдні адной з галоўных тэмаў расейска-ўкраінскай вайны застаецца прысутнасьць у зоне баявых дзеяньняў войскаў КНДР.
Выступаючы на «Дажынках» Віцебскай вобласьці ў Полацку, Аляксандар Лукашэнка назваў авантурай спробы вырошчваць збожжа паўночней за Полацак і Віцебск. У Віцебскай вобласьці сёлетняя ўраджайнасьць — 22,5 ц/га.
Вышэйшая духоўная сэмінарыя імя сьвятога Тамаша Аквінскага ў Пінску прыпыніла сваю дзейнасьць.
22-гадовы беларус Арцемій Вашкевіч стаў пераможцам у конкурсе Рады Эўропы «Human Rights. Camera. Action!». Узнагарода была ўручаная падчас Сусьветнага форуму за дэмакратыю, які прайшоў 6–8 лістапада ў Палацы Эўропы ў Страсбуры.
Пракуратура Польшчы перадала ў суд крымінальную справу ў дачыненьні да 26 чалавек, паведаміла Памежная варта.
Паліцыя Нідэрляндаў праводзіць масавыя арышты меркаваных удзельнікаў беспарадкаў і нападнікаў.
Чэскія дэпутаты заклікалі рэжым Лукашэнкі вызваліць палітвязьняў. Таксама яны ня бачаць перадумоў для празрыстых і дэмакратычных прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі.
Апошняя крама зачынілася ў сталіцы краіны.
Расейская армія працягвае атакаваць украінскія рэгіёны, выкарыстоўваючы розныя віды ўзбраеньня.
У ізраільскай прэсе ўспамінаюць «Крыштальную ноч» і адзначаюць поўную бязьдзейнасьць паліцыі.
Падзеі 8 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін 7 лістапада публічна выказаў віншаваньні Дональду Трампу ў сувязі з абраньнем на пасаду прэзыдэнта ЗША, назваў Трампа мужным чалавекам і сказаў, што ня супраць яму патэлефанаваць.
З 11 лістапада літоўская мытня ўзмоцніць кантроль за вывазам тавараў з Эўразьвязу, якія ўваходзяць у групу рызыкі, паведаміла 7 лістапада прэс-служба мытні Літвы.
Багацьце заснавальніка кампаніі Tesla Ілана Маска, найбагацейшага ў сьвеце чалавека, вырасла на 26,5 мільярда даляраў 6 лістапада, пасьля перамогі на прэзыдэнцкіх выбарах у ЗША Дональда Трампа.
Ва Ўкраіне загінуў генэрал-маёр расейскай арміі Павел Кліменка, які камандаваў 5-й асобнай мотастралковай брыгадай імя Аляксандра Захарчанкі.
Сейм Літвы прыняў папраўкі ў закон, якія забараняюць пастаўшчыкам зь Беларусі ўдзельнічаць у дзяржаўных закупках у сфэрах абароны, бясьпекі, воднай гаспадаркі, энэргетыкі, транспарту і паштовых паслуг.
На сустрэчы з канцлерам Нямеччыны лідэр апазыцыйнага Хрысьціянска-дэмакратычнага саюзу Фрыдрых Мэрц заклікаў яго вынесьці пытаньне аб даверы на галасаваньне бундэстагу ў бліжэйшыя дні.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн 7 лістапада выступіў са зваротам да амэрыканцаў у сувязі з паразай Дэмакратычнай партыі на выбарах і абраньнем на пасаду прэзыдэнта рэспубліканца Дональда Трампа.
Міністэрства замежных спраў Літвы 7 лістапада пацьвердзіла факт затрыманьня літоўскага грамадзяніна ў Беларусі пры спробе ўвозу боепрыпасаў у краіну.
Распрацоўнік рашэньняў для карпаратыўнай кібэрбясьпекі, ізраільская кампанія Check Point Software Technologies ліквідуе сваю беларускую кампанію, офіс якой працаваў у Беларусі з 2004 году.
Расейскія вайскоўцы 7 лістапада нанесьлі авіяўдар па Запарожжы. Бомбы трапілі па жылых дамах і бальніцы, паведаміў кіраўнік рэгіянальнай ваеннай адміністрацыі.
Прэзыдэнт Украіны Ўладзімір Зяленскі выступіў 7 лістапада на саміце Эўрапейскай палітычнай супольнасьці ў Будапэшце.
Беларусы Даніі пачынаючы з 8 лістапада змогуць атрымліваць пашпарты замежнікаў, паведаміла дэмакратычная лідэрка Беларусі Сьвятлана Ціханоўская.
7 лістапада Аляксандар Лукашэнка памілаваў яшчэ 31 чалавека, асуджанага паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў.
7 лістапада Аляксандар Лукашэнка пракамэнтаваў вынікі прэзыдэнцкіх выбараў у ЗША падчас наведваньня чэмпіянату па колцы дроваў сярод журналістаў.
У Будапэшце праходзіць саміт Эўрапейскай палітычнай супольнасьці. Гэтая арганізацыя, створаная пасьля расейскага поўнамаштабнага ўварваньня ва Ўкраіну ў 2022 годзе, аб’ядноўвае амаль усе краіны Эўропы, а таксама Паўднёвага Каўказу, за выключэньнем Расеі і Беларусі.
Апошні тыдзень у розных гарадах Горадзенскай вобласьці праходзяць масавыя і жорсткія затрыманьні і ператрусы. Асабліва актыўна сілавікі «працуюць» у Смаргонях і Слоніме, паведамляюць праваабаронцы.
Міністэрства абароны і Памежная ахова Польшчы пракамэнтавалі абвінавачаньні Беларускага памежнага камітэту ў жорсткім абыходжаньні зь мігрантамі.
Расея плянуе значна ўзмацніць правілы рэгулявання даходаў, атрыманых асобамі, якіх лічаць «іншаземнымі агентамі», а таксама тых, хто нэгатыўна выказваецца пра РФ пасьля ад’езду з краіны, заявіў старшыня расейскага парлямэнту Вячаслаў Валодзін.
Дакумэнт могуць аспрэчыць у судзе.
6 лістапада лідэрка дэмакратычных сілаў Беларусі ў Страсбуры правяла сустрэчы з Генэральным сакратаром Рады Эўропы Аленам Бэрсэ, прэзыдэнтам Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Тэадорасам Русопуласам, адкрыла беларускую выставу выцінанак ў Палацы Эўропы і выступіла на Ўсясьветным форуме за дэмакратыю.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.
Кааліцыя кіроўных партый Эстоніі прыйшла да згоды аб пазбаўленьні грамадзян Беларусі і Расеі, якія пастаянна пражываюць у краіне, права голасу на мясцовых выбарах, паведамляе партал err.ee.
Абвал навесу на адрэканструяваным чыгуначным вакзале спрычыніўся да масавых пратэстаў у краіне.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс у прамове да сваіх прыхільнікаў заклікала тых працягваць працаваць на карысьць краіны.
Прэм'ер-міністар Нямеччыны Оляф Шольц абвясьціў, што ў студзені ў нямецкім палрямэнце адбудзецца галасаваньне аб даверы ўраду.
Падзеі 7 лістапада ў беларускай і сусьветнай гісторыі.
4 сьнежня ў Варшавы пачнецца судовае паседжаньне ў справе паляка Дорыяна С., абвінавачанага ў забойстве беларускі Лізаветы ў Варшаве ў ноч на 25 лютага. У гэты дзень суд прыме рашэньне, ці будзе працэс праходзіць за зачыненымі дзьвярыма.
Віцэ-прэзыдэнтка ЗША і кандыдатка ў прэзыдэнты ад Дэмакратычнай партыі Камала Гарыс 6 лістапада патэлефанавала Дональду Трампу і павіншавала яго зь перамогай на прэзыдэнцкіх выбарах.
У Джанкоі грамадзяніна Беларусі і Ўкраіны Вячаслава Піскунова асудзілі на 14 гадоў калёніі паводле абвінавачваньня ў няўдалай спробе падарваць расейскага вайскоўца ў ягоным аўтамабілі.
6 кастрычніка афіцыйны прадстаўнік Эўрапейскай службы зьнешніх дзеяньняў Пэтэр Стана пракамэнтаваў інфармацыю пра сьмерць у беларускай калёніі палітзьняволенага Дзьмітрыя Шлетгаўэра.
Гульні Лігі канфэрэнцый паміж варшаўскай «Легіяй» і менскім «Дынама», на якую беларусаў заклікалі прыходзіць з нацыянальнай сымболікай, няма ў праграме дзяржаўнага тэлеканалу СТВ.
6 кастрычніка Аляксандар Лукашэнка «сардэчна павіншаваў» Дональда Трампа зь перамогай на выбарах прэзыдэнта ЗША.
Загрузіць яшчэ