Новае расьсьледаваньне каманды «Бюро» расказвае пра тое, як беларускія прадпрымальнікі прадаюць у Расею мікрасхемы падчас вайны з Украінай.
Беларусы занялі другое месца па колькасьці пададзеных заяваў на атрыманьне дазволу на жыхарства (ДНЖ) з пачатку 2024 году.
Хакерская групоўка DumpForums 14 лістапада заявіла, што ўзламала сетку Нацыянальнага банка Беларусі і атрымала доступ да базы дадзеных карыстальнікаў.
Сярэдні ўзрост загінулых — 20 гадоў, малодшым было па 18 гадоў.
Цэны на плодаагароднінную прадукцыю (сэзонныя тавары) ў Беларусі ў кастрычніку вырасьлі на 11% (у верасьні — 14,9%, жніўні — на 18,9%), вынікае з апублікаванага Нацыянальным банкам Беларусі агляду інфляцыйных працэсаў, піша «Позірк».
Прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі, якія пройдуць 26 студзеня 2025 году, суправаджаюцца традыцыйнымі рэпрэсіямі, адзначаюць праваабаронцы «Вясны».
Беларуская дыяспара пачынае маніторынг выкананьня ў Грузіі права на палітычны прытулак, ён працягнецца сама меней паўгады, паведаміў «Позірку» праваабаронца Раман Кісьляк.
Сейм Літвы прагаласаваў за выбраньне сьпікерам парлямэнту лідэра Дэмакратычнага зьвязу «У імя Літвы» Саўлюса Сквярняліса.
Дзейнаму народнаму дэпутату Ўкраіны абвясьцілі падазрэньне ў дзяржаўнай здрадзе, паведаміла прэс-служба Дзяржаўнага бюро расьсьледаваньняў Украіны. Сьледзтва ўстанавіла, сярод іншага, яго кантакты з прадстаўнікамі амбасады Беларусі.
14 лістапада амэрыканская і кітайская валюты зноў падаражэлі на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы.
У студзені — верасьні 2024 году рэнтабэльнасьць рэалізаванай беларускімі прадпрыемствамі прадукцыі склала 7,8% — на 1,2 працэнтнага пункта менш, чым за дзевяць месяцаў 2023 году (9%), вынікае з праведзенага «Позіркам» аналізу зьвестак Нацыянальнага статыстычнага камітэту.
Праз тыдзень ад пачатку збору подпісаў для вылучэньня кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі Аляксандар Лукашэнка заявіў, што ў яго падтрымку ўжо сабралі больш за 700 тысяч подпісаў.
Аварыя адбылася на дарозе ў кірунку гораду Познань.
Больш за 50 актывістаў незалежных прафсаюзаў і арганізатараў страйкамаў на прадпрыемствах затрымалі зь верасьня 2020 году.
Акцыя супраць дыскрымінацыі беларусаў у Грузіі, у прыватнасьці адмовы ў палітычным прытулку, прайшла пад канцылярыяй ураду ў Тбілісі, паведаміў «Позірку» адзін з арганізатараў праваабаронца Раман Кісьляк.
Выбары ў Беларусі адбываюцца ва ўмовах палітычнага крызісу, шырокамаштабных рэпрэсій і, паводле міжнародных арганізацый, носяць несвабодны і недэмакратычны характар. У Беларусі не засталося афіцыйна зарэгістраваных апазыцыйных партый і незалежных грамадзкіх арганізацый.
Рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца. Свабода вядзе храналёгію судоў, затрыманьняў, іншага перасьледу з палітычных матываў.
Польскія спэцслужбы гавораць, што мужчына быў удзельнікам злачыннай групоўкі, якая на заказ расейскай выведкі ўчыняла падпалы і іншыя акты сабатажу ў Польшчы.
У студзені–верасьні 2024 году замежныя інвэстары ўклалі ў рэальны сэктар эканомікі Беларусі 5,4 млрд даляраў.
Рэспубліканская партыя атрымае кантроль над абедзьвюма палатамі Кангрэсу, калі абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заступіць у студзені на пасаду.
Калесьнікава больш за чатыры гады знаходзіцца за кратамі і напярэдадні ўпершыню за 21 месяц ад яе зьявіліся навіны — рэжым Лукашэнкі паказаў ейную сустрэчу з бацькам.
У 2020 годзе мастачка пачала ствараць партрэты беларускіх палітычных зьняволеных.
У кастрычніку Ўладзмір Зяленскі назваў ядзерную зброю альтэрнатывай сяброўству ў NATO.
Улады Беларусі прапрацоўваюць магчымасьць павялічыць падатковую нагрузку ў краіне. Сярод іншага, плянуюць скасаваць падатковыя льготы для дывідэндаў.
Раней Літва дэнансавала пагадненьні аб мытным супрацоўніцтве зь Беларусьсю і Расеяй.
14 лістапада ў Магілёўскім абласным судзе пачынаюць судзіць магіляўчаніна Паўла Чуркіна, якога затрымалі праз падазрэньне ў супрацоўніцтве з вайсковай выведкай Украіны. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар «Вясна».
Падзеі 14 лістапада ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.
Абраны прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп намінаваў сэнатара ад Флорыды Марка Рубіё на пасаду дзяржаўнага сакратара.
«Масфільм» перадаў расейскаму войску танкі, баявыя машыны пяхоты і цягачы, заявіў гендырэктар кінаканцэрну Карэн Шахназараў падчас сустрэчы з Уладзімірам Пуціным.
Рашэньне аб ліквідацыі ўласьнік фірмы прыняў 6 лістапада. Кампанія працавала на беларускім рынку з 1994 году.
Як паведамілі ў СК, фігурантамі расьсьледаваньня сталі ўдзельнікі ініцыятывы «Супраціў» Павал Кулажанка і былы вайсковец Віталь Пацехін. Абодва знаходзяцца за мяжой.
З 1 снежня 2024 году грузавікі, якія выяжджаюць зь Літвы празь зьнешнюю мяжу Эўразьвязу, павінны будуць загадзя рэгістравацца ў электроннай чарзе.
Паўночнакарэйскія вайскоўцы, якіх Пхэньян накіраваў у Расею для падтрымкі расейскага войска ў Курскай вобласьці, бяруць удзел у баявых дзеяньнях, заявіў прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Вэдант Патэл.
Прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн у сераду прыняў у Белым доме абранага прэзыдэнта Дональда Трампа. Як адзначае «Голас Амэрыкі», сустрэча заклікана прадэманстраваць плаўны пераход ад адной адміністрацыі да іншай.
Паводле зьвестак Белстату, найбольш за год падаражэў аліўкавы алей — на 63,5%, за ім — бульба (на 62%).
Асіфа Рахмана арыштавалі ў аўторак, 12 лістапада, у Камбоджы, і ён мае стаць перад судом на амэрыканскім архіпэлягу Гуам.
22,9% апытаных дасьледчыкамі BEROC жыхароў Беларусі, якія маюць дзяцей, хацелі б, каб у будучыні іх дзіця абрала ў якасьці сфэры самарэалізацыі працу ў сілавых структурах.
У Абхазіі 12 лістапада вызвалілі затрыманых апазыцыйных актывістаў, якія выступаюць супраць расейска-абхаскага інвэстыцыйнага пагадненьня.
Сёлета з Польшчы ў Беларусь дэпартавалі 9 чалавек, якім адмовілі ў міжнароднай абароне.
Студэнтам курсаў і іх бацькам пра адмену заняткаў і прыпыненьне дзейнасьці школы паведамілі ў групавых чатах. Прычыны не патлумачылі.
Тацяна Хоміч, сястра палітзьняволенай Марыі Калесьнікавай, напісала на сваёй старонцы ў Фэйсбуку, што тая цяпер у мэдычнай частцы калёніі.
У студзені–верасьні 2024 году каля 2,1 тысячы грамадзян Беларусі атрымалі ў Польшчы міжнародную абарону, сьведчаць зьвесткі Ўпраўленьня ў справах іншаземцаў гэтай краіны.
Літва выдзеліла добраахвотны ўнёсак на стварэньне офіса і яго дзейнасьць у гонар свайго старшынства ў Камітэце міністраў Рады Эўропы.
Ураджэнец Магілёва меў украінскае грамадзянства і жыў у Крыме. Там ён застаўся і пасьля анэксіі паўвострава Расеяй. Ён разрываў кантракт з расейскай арміяй за нявыплату грошай, але потым зноў вяртаўся на службу і ваяваў супраць Украіны, паверыўшы прапагандзе.
Філіял 10-й дзіцячай паліклінікі ў Менску закрылі на рамонт у 2017 годзе, а пасьля 2020-га будынак апынуўся ў распараджэньні КДБ.
Узброеныя сілы Беларусі сёлета прынялі на забесьпячэньне больш як 60 найменьняў узбраеньня, вайсковай і спэцыяльнай тэхнікі.
Сыстэма ў Польшчы цяпер можа быць выкарыстаная толькі супраць ракет, выпушчаных з Блізкага Ўсходу, і радар павінен будзе зьмяніць кірунак, каб перахопліваць снарады з Расеі.
Згодна з афіцыйным паведамленьнем Паветраных войскаў Украіны, 47 дронаў зьнішчылі ў выніку радыёэлектроннай барацьбы, і яшчэ два выйшлі з паветранай прасторы Ўкраіны ў кірунку Беларусі і Расеі.
«Народныя амбасады Беларусі» 13 лістапада паведамілі пра першы выпадак выдачы грамадзяніну Беларусі «пашпарта іншаземца» ў Швэцыі.
Затрыманьне адбылося 6 лістапада ў Варшаве.
Загрузіць яшчэ