НАДВОР’Е:
Дождж круглы дзень, тэмпэратура +6 - +8 С
НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:
Скасаваньне транспартнага кантролю на мяжы паміж Беларусьсю і Расеяй
Менск, Галерэя “Ў”, экзарцысцкі Gesamtkunstwerk "Тэатральныя дэманы” з нагоды прэзэнтацыі кнігі Ільлі Сіна
Пачатак у 19.00
ТАМ, ДЗЕ НАС НЯМА:
Вашынгтон: Слуханьні па беларускім пытаньні ў камітэце па міжнародных справах Кангрэсу ЗША
Гаага, Разгляд у Міжнародным судзе скаргі Грузіі на этнічную дыскрымінацыю ў Расеі
ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:
1557: Жыгімонт Аўгуст падпісаў «Уставу на валокі», пачатак правядзеньня зямельнай рэформы ў ВКЛ
1579: Заснаваны Віленскі ўнівэрсытэт
1778: Бізнэсовец Олівер Полак прыдумаў знак долара — $.
2001: У Бэлградзе арыштаваны былі кіраўнік Югаславіі Слабадан Мілошавіч
2009: Альбанія і Харватыя далучыліся да альянсу НАТА
Нарадзіліся:
1809: Мікалай Гогаль, расійскі пісьменьнік (пам. 1852)
1815: Ота фон Бісмарк, канцлер Нямеччыны (пам. 1898)
1877: Васіль Захарка, старшыня Рады БНР (пам. 1943)
1929: Мілан Кундэра, чэскі пісьменьнік
1947: Алесь Жук, беларускі пісьменьнік, перакладчык
Ёсьць нагода:
Беларусь, Расея, іншыя краіны СНД, ЗША, Канада – Дзень сьмеху (Дзень дурня)
Іран – Дзень ісламскай рэспублікі
МІНУС 365:
Багапш верыць у прызнаньне Ўкраінай і Беларусьсю
ЦЫТАТА НА ПАМЯЦЬ:
Ніколі столькі ня хлусяць, як падчас вайны, пасьля паляваньня і да выбараў.
Мне самой прыродай было наканавана стаць дыпляматам, я нарадзіўся першага красавіка.
Калі хочаш абдурыць увесь сьвет – гавары праўду.
Ота фон Бісмарк