Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Багапш верыць у прызнаньне Ўкраінай і Беларусьсю


Сяргей Багапш
Сяргей Багапш

Прэзыдэнт непрызнанай Рэспублікі Абхазіі Сяргей Багапш лічыць, што, акрамя Беларусі, Сухумі і Цхінвалі таксама прызнае і Ўкраіна.


У інтэрвію расейскаму выданьню “Сегодня” Багапш адзначыў, што Абхазія не зьбіраецца фарсірваць гэтага пытаньня, аднак пры гэтым выказаў спадзяваньне на пэўную форму супрацоўніцтва паміж Украінай, Расеяй, Беларусьсю, Абхазіяй і Паўднёвай Асэтыяй. “Думаю, што ў нас будзе нейкая форма эканамічнага зьвязу”, – сказаў Багапш.

Нагадаем, што на гэты момант незалежнасьць Абхазіі прызналі Расея, Нікарагуа, Науру і Вэнэсуэла.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG