Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лаўроў супраць сілавога разгону сэпаратыстаў У Данбасе


Сяргей Лаўроў
Сяргей Лаўроў
Прымяненьне сілы для разьвязкі сытуацыі на паўднёвым усходзе Ўкраіны непрымальнае. Пра гэта заявіў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў, паведамляе ІТАР-ТАСС.

«Ключом да вырашэньня праблемы павінна стаць канстытуцыйная рэформа. Мы катэгарычна асуджаем і патрабуем спыніць ініцыятывы, зьвязаныя з адпраўкай сіл бясьпекі і вайсковых падразьдзяленьняў», — сказаў Лаўроў па выніках перамоваў зь кітайскім калегам Ван І.

Расейскі міністар лічыць непрымальным намер Кіева прыцягнуць ААН да ўдзелу ў «супрацьпраўных дзеяньнях» Кіева на паўднёвым усходзе Ўкраіны.

Паводле слоў кіраўніка МЗС РФ, Расея будзе чакаць аб’ектыўнай інфармацыі ад місіі АБСЭ з Славянску.

«Місія АБСЭ пашыраецца. Штодня накіроўваюцца факталягічныя даклады і справаздачы ў штаб-кватэру ў Вене, і калі пачаліся праблемы ў Славянску, калі туды загадалі накіраваць воінскія падразьдзяленьні, мы настаялі, каб група назіральнікаў гэтай місіі тэрмінова накіравалася ў той раён, — адзначыў Лаўроў. — Гэта было зроблена. Будзем чакаць ад іх аб’ектыўных фактаў».

«Калі казаць пра нядаўнюю паездку Арсеня Яцанюка на паўднёвы ўсход з аб’явай пра тое, што цяперашнія кіеўскія ўлады гатовыя запрасіць прадстаўнікоў паўднёвага ўсходу для ўдзелу ў канстытуцыйнай рэформе і ўрэгуляваць усе праблемы, зьвязаныя з законнымі патрабаваньнямі жыхароў паўднёва-ўсходняй Украіны, гэта, безумоўна, крок у правільным кірунку, хоць і вельмі моцна запозьнены», — сказаў таксама кіраўнік МЗС РФ.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG