Пра гэта ён напісаў на сваёй старонцы ў Facebook.
«Ва Ўкраіне зноў пралілася кроў. Краіна ў прадчуваньні вайны. Гэта вельмі сумна», — напісаў Мядзьведзеў.
Ён адзначыў, што ўлада нават не спрабавала захаваць правапарадак у рэгіёнах краіны, калі там пачаліся захопы адміністрацыйных будынкаў.
«Такую ўладу памножылі на нуль. А нелегітымныя кіраўнікі, наадварот, спадзяюцца аднавіць той парадак, які яны самі цынічна патапталі, прыйшоўшы да ўлады ў выніку ўзброенага мяцяжу. І наступаюць на свае ж граблі. Дзеяньне нараджае процідзеяньне», — напісаў Мядзьведзеў.
Мядзьведзеў напісаў што яму «шкада людзей, якія сталі закладнікамі бяздарных палітыкаў, якіх яны не выбіралі, і безадказных радыкалаў, якія замянілі сабой паліцыю і войска».
«Пустэчу ўлады запоўніў хаос. Але няма ліха без дабра. Зараз шматлікім людзям сталі зразумелыя сапраўдныя намеры асоб, якія захапілі ўладу ў Кіеве. А значыць — стаў бачны шлях да справядлівага грамадзтва. Ён палягае ў тым, каб народ мог сам выбіраць свой лёс. Выказваць сваю волю легальнымі спосабамі. Удзельнічаць у фармаваньні сучаснай украінскай дзяржавы, заснаванай на роўнасьці народаў і іх моў. Менавіта самастойна. Без самазванцаў, нацыяналістаў і бандытаў. Бяз танкаў і БТР. І без таемных візытаў дырэктара ЦРУ», — дадаў Мядзьведзеў.