Такім чынам, адміністрацыя парушыла сваю звычайную практыку не паведамляць пра паездкі кіраўніка выведуправы. Пра гэта паведамляе «Голас Амэрыкі».
«Візыты высокапастаўленых прадстаўнікоў выведвальных службаў зьяўляюцца стандартным сродкам умацаваньня супрацоўніцтва, уключаючы супрацоўніцтва амэрыканскіх і расейскіх выведак, якое пачалося пасьля заканчэньня „халоднай вайны“», — сказаў прадстаўнік Белага дома Джэй Кэрні.
«Прадстаўнікі амэрыканскіх і расейскіх выведслужбаў праводзяць падобныя сустрэчы ўжо шмат гадоў. Меркаваць, што за сустрэчамі амэрыканскіх чыноўнікаў зь іх калегамі ў Кіеве хаваецца нешта іншае, абсурдна», — дадаў ён.
Зрынуты прэзыдэнт Украіны Віктар Януковіч у нядзелю заявіў, што менавіта Брэнан стаіць за рашэньнем Украіны накіраваць войскі на ўсход краіны ў спробе падавіць прарасейскіх паўстанцаў, дзеяньні якіх становяцца ўсё больш дзёрзкімі.
Хоць амэрыканскія чыноўнікі аспрэчваюць гэтыя абвінавачваньні, пацьверджаньне візыта Брэнана можа даць расейскім уладам дадатковыя падставы для новых спробаў уварваньня Расеі ва ўсходнія раёны Ўкраіны.
У Белым доме заявілі, што ёсьць «шматлікія сьведчаньні» таго, што Расея падбухторвае да хваляваньняў на ўсходзе Ўкраіны, але далі зразумець, што прэзыдэнт Барак Абама пакуль не прыйшоў да высновы, што дзеяньні прэзыдэнта Ўладзімера Пуціна апраўдваюць увядзеньне больш шырокіх санкцыяў супраць ключавых сэктараў расейскай эканомікі.
«Мы актыўна ацэньваем тое, што адбываецца ва ўсходняй Украіне: дзеяньні, якія робіць Расея, парушэньні, да якіх яна мае дачыненьне, — заявіў Кэрні. — І мы працуем з нашымі партнэрамі і ацэньваем для сябе, якія захады ў адказ мы можам распачаць».
Белы дом усклаў віну за беспарадкі на Расею, заявіўшы, што ёсьць бясспрэчныя падабенствы паміж сытуацыяй на ўсходзе Ўкраіны і манэўрамі Крамля ў Крыме, які быў анэксаваны Расеяй у сакавіку.
«Маюцца пераканаўчыя доказы, што Расея падтрымлівае гэтыя спробы і мае дачыненьне да іх, — сказаў Кэрні. — Вы бачылі скаардынаваныя адначасовыя падзеі ў шэрагу гарадоў на ўсходзе Ўкраіны, якія староньняму назіральніку не падаюцца натуральнымі».