Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маскі-шоў. Затрыманы фінансіст Савету рэспублікі


У Менску затрыманы начальнік сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі высокапастаўлены чыноўнік з апарату беларускага парлямэнту Глеб Бядрыцкі. Яго падазраюць у злоўжываньні службовымі паўнамоцтвамі.

Праваахоўныя органы не камэнтуюць, на якой падставе адзін з фінансістаў Савету рэспублікі быў затрыманы на працоўным месцы байцамі спэцпадразьдзяленьня МУС у масках. Аднак крыніцы ў верхняй палаце парлямэнту перакананыя: падставай для арышту сталі службовыя паўнамоцтвы, якія Глеб Бядрыцкі выкарыстаў у асабістых мэтах.

Менавіта ён курыраваў разьмеркаваньне фінансавых сродкаў Савету рэспублікі, непасрэдна займаўся прэміраваньнем і разьмеркаваньнем грашовых выплат падначаленым, а таксама адказваў за маёмасьць Сакратарыяту.

Па некаторых зьвестках, у распрацоўку малады чыноўнік быў узяты пасьля таго, як у апарат Савета рэспублікі паступілі некалькі ананімак, у якіх Бядрыцкі абвінавачваўся ў выкарыстаньні службовых паўнамоцтваў для будаўніцтва катэджу, а таксама ў афармленьні на працу сяброў і знаёмых, кваліфікацыя якіх не адпавядала статусу Сакратарыяту. Акрамя таго, крыніцы сьцьвярджаюць, што Бядрыцкага затрымалі з доказамі злачынства як раз у момант атрыманьня грошай.

Глеб Бядрыцкі (1974 году нараджэньня) раней займаў розныя пасады ў міністэрстве архітэктуры і будаўніцтва, амбасадзе Беларусі ў Нямеччыне, а пазьней - апараце ўраду Беларусі, паведамляе Інтэрфакс.

У адпаведнасьці з інфармацыяй, разьмешчанай на сайце Савету рэспублікі, з верасьня 2003 году Г. Бядрыцкі займае пасаду начальніка сакратарыяту Савету рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі. Член Асацыяцыі генэральных сакратароў парлямэнтаў і Генэральны сакратар Нацыянальнай групы Беларусі ў Міжпарлямэнцкім Саюзе.

У функцыі начальніка сакратарыята ўваходзіць, у прыватнасьці, прадстаўленьне кіраўніцтву Савету рэспублікі матэрыялаў для прэміраваньня работнікаў сакратарыята, рашэньне пытаньняў выдачы іншых грашовых выплат работнікам, прыняцьце мер заахвочваньня і дысцыплінарнага спагнаньня, распараджэньне маёмасьцю сакратарыята і фінансавымі сродкамі ў межах каштарысу выдаткаў Савету рэспублікі.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG