Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Арыштаваны кіраўнік буйной будаўнічай кампаніі В.Філіпаў


Сьледчым упраўленьнем папярэдняга расьсьледаваньня ГУУС Менгарвыканкаму расьсьледуецца крымінальная справа па артыкулах "спроба злачынства" і "атрыманьне хабару" адносна гендырэктара "ТрэстБелПСП-буд" Віктара Філіпава і іншых службовых асобаў.

Пра гэта паведамляе прэс-служба менскай міліцыі. Справа была распачатая 11 траўня.

13 траўня Філіпава ўзялі пад варту, а 19 траўня яму выставілі абвінавачаньне. Зараз сьледзтва вызначае ўсю схему злачынства.

На думку сьледзтва, як паведамляе прэс-служба, Філіпаў у складзе групы асобаў, якія дзейнічалі па папярэдняй змове, са студзеня па травень 2011 году вымагаў хабар у дырэктара іншай будаўнічай арганізацыі. Пры гэтым свае "паслугі" абвінавачаныя ацанілі ў 6,5% ад сумы будучай дамовы на пастаўку дахавага матэрыялу на адрас генэральнага падрадчыка. На той момант гэта было каля 73 мільёнаў рублёў (2080 базавых велічыняў).

Узамен Філіпаў абавязаўся выкарыстаць свае службовыя паўнамоцтвы, каб забясьпечыць перамогу гэтай будаўнічай арганізацыі ў таргах па выбары пастаўшчыка дахавага матэрыялу для рэканструкцыі Рэспубліканскага цэнтру алімпійскай падрыхтоўкі па тэнісе.

Затым Філіпаў атрымаў першую частку раней агаворанага хабару ў памеры 10 650 даляраў ЗША (931 базавая велічыня).
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG