Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хабары плаціў летась кожны чацьвёрты чалавек у сьвеце


Адзін чалавек з кожных чатырох у сьвеце плаціў хаця б раз хабар цягам мінулага году.

Такія дадзеныя апублікавала міжнародная арганізацыя “Transparency International”, якая займаецца маніторынгам карупцыі ў сьвеце.

Краіны Афрыкі на поўдні ад Сахары, Блізкі Усход і Паўночная Афрыка адзначаныя як месцы, дзе найбольш выкарыстоўваюцца хабары. У былых рэспубліках Савецкага Саюза, 32 % апытаных паведамілі, што ім даводзілася плаціць хабар. У Турцыі і на Балканах 19 % рэспандэнтаў прызналіся, што плацілі хабар, а ў краінах Эўразьвязу і Паўночнай Амэрыкі – 5 % апытаных.
XS
SM
MD
LG