Паводле неафіцыйнай інфармацыі, намесьнік старшыні аблвыканкаму Леанід Кавалёў быў затрыманы яшчэ на мінулым тыдні. Афіцыйных зьвестак пра месца знаходжаньня чыноўніка ў прэсе пакуль няма.
Пра затрыманьне Леаніда Кавалёва паведамілі 27 чэрвеня незалежныя сайты. У Камітэце дзяржбясьпекі ня сталі камэнтаваць інфармацыю пра магчымае затрыманьне намесьніка старшыні Віцебскага аблвыканкаму, паведамляе «Інтэрфакс».
У Віцебску на пасадзе намесьніка старшыні аблвыканкаму Леанід Кавалёў працаваў крыху больш за два гады: ён родам з Баранавіцкага раёну Берасьцейскай вобласьці. Скончыў Гарадзенскі дзяржаўны сельскагаспадарчы інстытут, Акадэмію кіраваньня пры прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь, Берасьцейскі дзяржаўны тэхналягічны ўнівэрсытэт. Займаў розныя пасады ў аграпрамысловым комплексе, быў першым сакратаром БРСМ. Да прызначэньня ў Віцебск працаваў начальнікам кіраваньня справамі Менскага аблвыканкаму.
У апошні час Леанід Кавалёў апекаваўся сацыяльнай сфэрай, у тым ліку падтрымліваў ініцыятывы старшыні аблвыканкаму Аляксандра Косінца адносна рэканструкцыі плошчы Перамогі, супраць якой пратэставалі мясцовыя жыхары. Таксама ён неаднаразова выказваўся ў СМІ па праблемах ідэалягічнай працы. У прыватнасьці, патрабаваў, каб ва ўсіх кіраўнікоў ідэалягічных аддзелаў ды іх намесьнікаў былі працоўныя кампутары з выхадам у інтэрнэт — каб адсочваць навіны і быць у курсе настрояў у грамадзтве.

Леанід Кавалёў у час, калі быў першым сакратаром БРСМ, сьпявае ваенна-патрыятычную песьню на сустрэчы з вэтэранамі.