Кнігу мэмуараў пад назвай Spare («Запасны») прынца Гары, герцага Сасэксу, малодшага сына караля Карла III, вызначаюць як «брудную бялізну», «абвяшчэньне вайны брытанскай каралеўскай сям’і» і «напад на манархію».
Беларускія хакеры, якія называюць сябе Аб'яднаным штабам супраціву, цьвердзяць, што ўзламалі сайт мэдычнага цэнтру кіраўніцтва спраў Лукашэнкі, у якім абслугоўваюцца ён сам і ягонае атачэньне.
Украіна перажыла новы масіраваны ракетны напад з боку Расеі. У Паветраных сілах краіны паведамілі, што Расея выпусьціла па Ўкраіне 69 ракет. Зь іх сілам СПА ўдалося зьбіць 54, гэта значыць 78 працэнтаў.
З самага пачатку шырокамаштабнай вайны ва Ўкраіне «Настоящее время» кантактавала са сваякамі расейскіх вайскоўцаў і з самімі вайскоўцамі і спрабавала разабрацца ў матывацыі тых, хто безь пярэчаньняў згаджаецца ісьці на вайну.
У арганізьме грузінскага палітыка, экс-прэзыдэнта Міхэіла Саакашвілі знойдзеныя сьляды цяжкіх мэталаў: ён мог атрымаць атручэньне ў турме. Пра гэта 29 сьнежня на судовым паседжаньні ў Тбілісі заявіў амэрыканскі таксіколяг і нарколяг Дэвід Сьміт.
У Бахмуце Данецкай вобласьці, які знаходзіцца на самой лініі фронту, у двух валянтэрскіх пунктах чакаюць навагодніх сьвят. У адным нават паставілі елку і запрасілі ўпрыгожыць яе ўсіх жыхароў, якія засталіся ў горадзе.
Пасьля візыту ўкраінскага прэзыдэнта ў Вашынгтон у сусьветных СМІ актыўна абмяркоўваецца паняцьце «справядлівага міру» і тры магчымыя мадэлі заканчэньня вайны.
Харкаўская вобласьць цяпер — адзін з самых забруджаных выбухованебясьпечнымі прадметамі рэгіёнаў Украіны.
Пасьля пачатку поўнамаштабнай вайны ва Ўкраіне Уладзімір Пуцін павялічыў колькасны склад расейскага войска на 137 тысяч чалавек.
У Марыюпалі акупацыйныя ўлады зносяць будынак Драматычнага тэатру, паведаміў у тэлеграм-канале дарадца мэра Марыюпаля Пятро Андрушчанка.
Прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін рэкамэндаваў уладам Падмаскоўя, анэксаваных Расеяй Крыму і Севастопаля надзяляць зямельнымі ўчасткамі вайскоўцаў, якія адзначыліся падчас вайны ва Ўкраіне.
Кіраўніцтва МУС Латвіі ўнесла былога журналіста расейскага каналу «Дождь» Аляксея Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» грамадзянаў, якім забаронены ўезд у краіну, піша Delfi.
У сталіцы Нарвэгіі Осла 10 сьнежня адбудзецца цырымонія ўручэньня Нобэлеўскай прэміі міру.
У Растоўскай вобласьці затрымалі падазраванага ў нападзе на паліцыянтаў. Паводле ўладаў, днём 6 сьнежня ў горадзе Навашахцінск мужчына ў камуфляжы, узброены ручным кулямётам Калашнікава, абстраляў патруль.
Тацяна Хоміч, сястра Марыі Калесьнікавай, расказала ў інтэрвію «Настоящему времени» дэталі спатканьня палітвязьняволенай з бацькам.
Служба дзяржбясьпекі Латвіі (СДБ) рэкамэндавала МУС уключыць экс-вядучага тэлеканалу «Додь» Аляксея Карасьцялёва ў «чорны сьпіс» асоб, якім забаронены ўезд у краіну, паведамляе партал LSM. lv.
Як будзе дзейнічаць абмежаваньне цэнаў на нафту і ці зможа Расея яго абысьці, у эфіры «Настоящего Времени» патлумачыў беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук.
Тысячы пратэстоўцаў выйшлі на мітынгі ў гарадах па ўсім Кітаю супраць палітыкі «нулявой цярпімасьці» да каранавіруснай інфэкцыі, якую праводзіць кітайскі ўрад. Гучаць лёзунгі і супраць лідэра краіны Сі Цзіньпіна ды кіроўнай Камуністычнай партыі Кітаю.
У Мікалаеўскай вобласьці на поўдні Ўкраіны ў вызваленай Сьнегіроўцы падчас разьмінаваньня падарваўся сапэр. Мястэчка на гэты момант лічыцца адным з самых замінаваных на дэакупаваных тэрыторыях.
Міністэрства адукацыі і навукі Латвіі з 2026/27 навучальнага году плянуе прыбраць расейскую мову ў якасьці другой замежнай з усіх навучальных установаў.
Загрузіць яшчэ