Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Мону Лізу» аблілі гарбузовым супам, патрабуючы правы на здаровую ежу


У Парыжы ў нядзелю дзьве актывісткі аблілі гарбузовым супам карціну Леанарда да Вінчы «Мона Ліза», які выстаўленая ў Люўры.

Карціну абараняе куленепрабівальнае шкло, па якім, у тым ліку, і расьцёкся суп. «Што важнейшае — мастацтва ці права на здаровую, экалягічна чыстую ежу?», — спыталі актывісткі, стоячы перад карцінай.

Паводле паліцыі, абедзьве жанчыны былі затрыманыя. Наведвальнікаў залі, дзе выстаўленая карціна, эвакуавалі. Прыкладна праз гадзіну памяшканьне зноў адчынілі для публікі. Твор мастацтва не пацярпеў, паведамілі ў музэі.

Агенцтва France-Presse адзначае, што інцыдэнт у Люўры здарыўся на фоне пратэстаў францускіх фэрмэраў па ўсёй краіне. Абліўшы «Мону Лізу» супам, жанчыны перад затрыманьнем выгукнулі таксама, што «сельскагаспадарчая сыстэма хворая», а «фэрмэры паміраюць на працы».

Адказнасьць за надзвычайнае здарэньне ў Люўры ўзяла на сябе група пад назвай «Харчовая контратака». Група заявіла, што суп — гэта толькі «пачатак кампаніі грамадзянскага супраціву з патрабаваньнем забясьпечыць грамадзтва здаровым і стабільным харчаваньнем».

Пасьля таго, як у сьнежні 1956 гады наведнік шпурнуў у «Мону Лізу» камень, пашкодзіўшы ёй левы локаць, карціну пакрылі шклом. З 2005 года гэтае шкло зрабілі куленепрабівальным.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG