Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У расейскіх гарадах праходзяць акцыі памяці забітага ў 2015 годзе апазыцыянэра Нямцова


Барыса Нямцова застрэлілі позна ўвечары 27 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце
Барыса Нямцова застрэлілі позна ўвечары 27 лютага 2015 году на Вялікім Маскварэцкім мосьце

Паліцыя выбарачна спыняе прахожых, але без затрыманьняў.

Адразу ў некалькіх расейскіх гарадах — Маскве, Казані, Новасібірску, Екацярынбургу, Пермі і Барнауле — праходзяць акцыі памяці Барыса Нямцова да восьмай гадавіны ягонага забойства.

Як паведаміў тэлеканал «Настоящее время», у расейскай сталіцы людзі нясуць кветкі на Вялікі маскварэцкі мост, дзе быў застрэлены Барыс Нямцоў. Паліцыя выбарачна спыняе прахожых, але абыходзіцца без затрыманьняў.

У Казані пры ўскладаньні кветак паліцыянты спрабавалі затрымаць актывістку Веру Атрэшку. Яе абвінавацілі ў выгульваньні сабакі без намордніка, але потым вызвалілі без пратаколу, але паабяцалі прыцягнуць у суд, калі апублікуе відэазапіс яе затрыманьня.

У Новасібірску людзі другі дзень запар нясуць кветкі да помніка ахвярам палітычных рэпрэсій, дзе 26 лютага арганізавалі мэмарыял, прысьвечаны Барысу Нямцову.

У Екацярынбургу на плошчы Працы грамадзяне зладзілі варту памяці Барыса Нямцова. Мясцовыя ўлады забаранілі прыносіць партрэты, плякаты і зьнічкі, але ўскладаньне кветак дазволілі. Побач пільнуе паліцыя і супрацоўнікі міністэрства грамадзкай бясьпекі.

У Пермі мясцовыя ўлады двойчы адмаўлялі ў правядзеньні акцыі памяці. Таму актывісты зьмянілі фармат — 26 лютага правялі суботнік каля мэмарыялу ахвярам палітычных рэпрэсій, а пасьля ўсклалі кветкі. Людзі прыйшлі без плякатаў і не выказвалі ніякіх палітычных патрабаваньняў. Паліцыянты здымалі на відэа акцыю, але нікога не затрымалі.

У Барнауле мітынг адбыўся таксама 26 лютага. Яго арганізавала мясцовае аддзяленьне партыі «Яблоко». Акцыя адбылася ля помніка ахвярам палітычных рэпрэсій па ўзгадненьні з мясцовымі ўладамі. Ушанаваць памяць расейскага палітыка прыйшло каля двух дзясяткаў грамадзян.

Барыса Нямцова застрэлілі позна ўвечары 27 лютага 2015 году на Вялікім маскварэцкім мосьце. Вінаватымі ў забойстве палітыка суд прызнаў і асудзіў пецярых ураджэнцаў Чачэніі: Заура Дадаева (непасрэдны выканаўца забойства), братоў Анзора і Шадзіда Губашавых, Тэмірлана Эскерханава і Хамзата Бахаева. Іх асудзілі на пазбаўленьне волі на тэрмін ад 11 да 20 гадоў. Арганізатараў і заказчыкаў забойства дагэтуль не знайшлі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG