Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Вене экаактывісты аблілі алеем карціну Клімта


Актывісты экалягічнай арганізацыі «Апошняе пакаленьне» аблілі чорнай алеістай вадкасьцю, якая нагадвае нафту, карціну Густава Клімта «Сьмерць і жыцьцё» ў Музэі Леапольда ў Вене. Адзін з удзельнікаў прыклеіў сябе да ахоўнага шкла, якое затуляе палатно. Інцыдэнт здарыўся ў аўторак, 15 лістапада.

Акцыя была ў дзень, калі квіткі ў музэй былі бясплатныя за кошт фундатара — нафтагазавай кампаніі OMV, — перадае газэта Kurier. Адзін з удзельнікаў «Апошняга пакаленьня» заявіў, што плянэта «скочваецца да катастрофы неймаверных маштабаў», таму актывісты «не жадаюць мірыцца са сьмяротнай пагрозай, падобна героям Клімта».

Арганізацыя патрабуе абмежаваць максымальную хуткасьць аўтатранспарту ў краіне ста кілямэтрамі на гадзіну, каб зьнізіць расход паліва, адмовіцца ад сьвідраваньня новых сьвідравін і спонсарскіх кантрактаў з нафтавымі кампаніямі.

Заля, у якой была праведзена акцыя, зачынена на час агляду карціны рэстаўратарамі. Паводле папярэдніх зьвестак, палатно і рама не пацярпелі.

  • За апошні месяц экаактывісты аблілі гарохавым супам карціны ван Гога «Сейбіт» і «Сланечнікі» ў Рыме і Лёндане, Манэ «Стагі» ў Потсдаме, «Дзяўчына з жамчужнай завушніцай» Вэрмэера ў Гаазе, і паспрабавалі прыляпіцца да «Крыку» Мунка ў Осла і іншых шэдэўраў сусьветнага мастацтва. Некалькі чалавек арыштавалі.
  • Удзельнікі пратэсту выбіраюць карціны, абароненыя ад зьнешняга ўзьдзеяньня шклом, але музэйныя працаўнікі папярэджваюць, што вадкасьці ўсё роўна могуць пашкодзіць працы. Акрамя таго, непрыкрытыя шклом рамы карцін часта маюць значную гістарычную каштоўнасьць.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG