Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Валгаградзе фэкаліі больш за суткі сьцякалі ў Волгу, 200 тысяч жыхароў засталіся без вады і ацяпленьня


Аварыя каналізацыі ў Валгаградзе
Аварыя каналізацыі ў Валгаградзе

У расейскім горадзе Валгаградзе з 28 кастрычніка прарвала дзьве трубы калектара, фэкаліі сьцякалі ў Волгу больш за суткі, школы і дзіцячыя сады прыйшлося закрыць.

Жыхары Варашылаўскага, Савецкага і часткі Кіраўскага раёна горада Валгаграда — усяго каля 200 тысяч чалавек — жывуць без вады і ацяпленьня ўжо пяць дзён (начная тэмпэратура ў Валгаградзе ў гэтыя дні — каля чатырох градусаў вышэй за нуль). Пасьля прарыву каналізацыйных труб, аб якім аб’явілі 28 кастрычніка, ваду ў гэтых раёнах адключылі цалкам.

Пажылым людзям і семʼям зь дзецьмі прывозяць ваду мясцовыя прадпрымальнікі, дэпутаты і валянтэры. Школы і дзіцячыя сады ў гэтых раёнах з-за камунальнай катастрофы прыйшлося закрыць, некаторыя школьнікі перайшлі на дыстанцыйную вучобу.

Месца, дзе адбылася аварыя, — сквэр імя Аляксандры Пахмутавай, добраўпарадкаваны і адкрыты ў 2019 годзе.

Жыхары распавядаюць, што першымі правал грунта (тады яшчэ параўнальна невялікі) і непрыемны пах, які выходзіў зь яго, заўважылі мінакі ўвечары 27 кастрычніка.

Яны спрабавалі датэлефанавацца да аварыйнай службы, але беспасьпяхова. Некалькі чалавек да позьняга вечара ахоўвалі правал пад праліўным дажджом, каб у яму ніхто не зваліўся.

Падтапіла надпісы «Расея» і «Валгаград» у парку

Да раніцы 28 кастрычніка правал грунта павялічыўся, а са схілу вадаспадам цяклі блага пахкія воды. Фэкаліі сьцякалі ў падземную раку Царыцу і ў Волгу.

«Больш за суткі сьцёкі з двух каналізацыйных труб 1200 мм дыямэтрам цякуць па адкрытым грунце ў раку Волгу, з якой мы пʼем», — распавёў актывіст Сяргей Астроўскі.

Вадой з фэкаліямі аказаўся заліты ўвесь схіл парку, дзіцячая чыгунка і магістраль Нулявая Падоўжная. Падтапіла надпісы «Расея» і «Валгаград», якія ўпрыгожвалі сквэр.

На месцы пачаліся працы, ваду адключылі спачатку ў двух раёнах Валгаграда, а праз два дні і часткова ў трэцім — Кіраўскім. Гэтыя адключэньні закранулі больш за тысячу шматкватэрных дамоў і больш за 17 тысяч прыватных. У першыя некалькі гадзін ваду ў пяцілітровых каністрах раскупілі амаль ва ўсіх крамах Варашылаўскага і Савецкага раёнаў, расказалі жыхары. Дарогі на падʼездах да сквэра перакрылі, школы і дзіцячыя сады перасталі працаваць — у іх таксама прыйшлося адключыць ваду. 29 кастрычніка ў Валгаградзе абʼявілі рэжым надзвычайнай сытуацыі.

На трэція суткі, 30 кастрычніка, у пойму ракі Царыцы прыбыў губэрнатар Валгаградзкай вобласьці Андрэй Бачароў. Ён паскардзіўся, што каналізацыйную трубу дрэнна паклалі ў 1970-я гады, і прызнаўся, што пра яе стан уладам і камунальным службам нічога не было вядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG