Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Беларусі запусьцілі сайт Банку зьвестак аб гісторыка-культурнай спадчыне


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пакуль на сайце не пазначылі межаў зонаў аховы, дапрацоўваецца мапа, але на рэсурсе ўжо можна азнаёміцца з аб’ектамі пад аховай дзяржавы.

У Беларусі пачаў працу сайт Банку зьвестак аб гісторыка-культурнай спадчыне. Кожная гісторыка-культурная каштоўнасьць мае асобную старонку, на якой прыводзіцца шыфр, катэгорыя, падтып, месцазнаходжаньне, датаваньне, стыль, апісаньне і кароткая гістарычная даведка.

На гэты момант не для кожнага аб’екта гэтая інфармацыя даецца ў поўным аб'ёме, піша тэлеграм-канал «Спадчына», зазначаючы, што на сайт можна было б дадаць, у прыватнасьці, форму апавяшчэньня адпаведных органаў аб парушэньнях заканадаўства.

Аб’екты ў складзе комплексных каштоўнасьцяў, напрыклад гістарычных цэнтраў, таксама маюць свае старонкі, зьвязаныя з асноўнай. Гістарычных і сучасных здымкаў пакуль няма, большасьць у Банку складаюць здымкі 2000-х гг.

Інтэрактыўная мапа на сайце пакуль амаль пустая, няма ў банку і апошніх аб’ектаў, якім улады надалі ахоўны статус. Аднак сайт можа стаць важным крокам па дапамозе ў захаваньні гісторыка-культурнай спадчыны.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG