Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«Роскомнадзор» заблякаваў сайт пра марыйцаў і фіна-вугорскія народы


Альберт Разін перад самаспаленьнем
Альберт Разін перад самаспаленьнем

«Роскомнадзор» заблякаваў базаваны ў Эстоніі сайт пра марыйцаў і фіна-вугорскія народы MariUver. Пра гэта паведамляецца у групе сайта ў Фэйсбуку.

У паведамленьні гаворыцца, што падставай для блякаваньня стаў тэкст «Ушанавалі памяць марыйскага актывіста Альберта Разіна», у якім зьмяшчаецца інфармацыя пра магчымы спосаб зьдзяйсьненьня самагубства.

Апублікаваная на сайце нататка была перадрукам матэрыялу «Idel. Реалий» пра іжэўскага вучонага Альберта Разіна, які падпаліў сябе падчас пікету за захаваньне ўдмурцкай мовы.

З MariUver прыбралі матэрыял. Адміністратар групы адзначыў, што ў матэрыялах дзяржаўных СМІ пра ўдмурцкага навукоўца таксама ўтрымліваецца інфармацыя пра «магчымы спосаб самагубства», і прывёў як прыклад рэпартаж «Вестей».

На пачатку 2000-х гадоў сайт MariUver быў адзіным інтэрнэт-рэсурсам, які прадстаўляў альтэрнатыўную афіцыйнай інфармацыю пра становішча ў рэспубліцы Марый Эл. У 2004–2007 гадах інтэрнэт-правайдэры блякавалі яго на тэрыторыі рэспублікі.

  • 10 верасьня 2019 году 79-гадовы ўдмурцкі навуковец, актывіст нацыянальнага руху Альберт Разін зьдзейсьніў каля будынка Дзяржсавету рэспублікі акт самаспаленьня. Ён пратэставаў супраць законапраекту, які адмяняе абавязковае вывучэньне моў карэнных народаў Расеі ў сярэдніх школах.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG